«Собеседница» пригласила дубровенцев в «Картофельное царство»

Дубровно,Дубровенский,сад и огород,картошка, история,полезное и вкусное

27 студзеня ва ўтульнай зале дзіцячай школы мастацтваў удзельнікі Народнага клуба аматараў агародніцтва, садаводства і кветкаводства “Субяседніца”, які дзейнічае пры Дубровенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, сустракалі ўсіх жадаючых на чарговым адкрытым пасяджэнні. У гэты раз галоўнай тэмай мерапрыемства стала самая выдатная гародніна – бульба.
Пачалося свята “Картофельное царство” з тэатралізаванай пастаноўкі, у якой Мудрэц перанёс гледачоў у 15 стагоддзе ў Паўднёвую Амерыку – на Радзіму бульбы. Вядучыя распавялі аб гісторыі распаўсюджвання бульбы па краінах і кантынентах, з’яўленне яе на тэрыторыі Еўропы і Беларусі. Удзельнікі клуба, а таксама госці свята падзяліліся вопытам вырошчвання бульбы на сваіх участках, паведамілі аб гатунках, якія адрозніваюцца па гусце, форме, памеры, колеру, зместу крухмалу і хімічных рэчывах; аб развядзенні бульбы клубнямі, насеннем, вочкамі; аб карысці бульбы для чалавека і жывел; пра яе лячэбныя ўласцівасці. А яшчэ бульбу можна лічыць атрутнай раслінай, так як яе ягады вельмі таксічныя для чалавека. Усе прысутныя змаглі даведацца аб тым, што ў розных краінах ёсць помнікі бульбе, напрыклад у Мінску, Бесекежэ (Польшча), Марыінску, ва ўкраінскім гарадку Карасцень узведзены помнік бульбяным дранікам, у бельгійскім горадзе Бруге адкрыты музей, прысвечаны гісторыі сусветных вандровак бульбы і самым разнастайным спосабам яе прыгатавання. Аповяд суправаджаўся прэзентацыямі “Здравствуй, милая картошка!” і “Картошка, картофель, картошечка”.

Дубровно,Дубровенский,сад и огород,картошка, история,полезное и вкусное

Пад бурныя апладысменты сустрэлі госці галоўных удзельнікаў свята – бульбачак “Санту” і “Синеглазку” і Каларадскага Жука. У нязмушанай абстаноўцы, з гумарам героі правялі вясёлыя гульні з удзельнікамі клуба і гасцямі. А запрошаны на мерапрыемства народны фальклорны калектыў “Кудзеліца” з задавальненням выканалі для ўсіх прысутных задорыстую песню “Бульбачка”.
Дзякуючы ўнікальнай сумяшчальнасці з іншымі прадуктамі і разнастайнасці спосабаў апрацоўкі з бульбы можна прыгатаваць больш за дзве тысячы першых, другіх страў, і нават дэсертаў. Фіналам свята стала дэгустацыя страў з бульбы, якія удзельнікі клуба старанна прыгатавалі для гасцей мерапрыемства.
Бяжыць час, а клуб “Субяседніца” працягвае жыць, дзякуючы ўдзельнікам клуба і яе кіраўніку Таццяне Амбросавай, якія імкнуцца ўпрыгожыць наша жыццё сваімі клапатлівымі рукамі, нястомнай энэргіяй і новымі ідэямі.

Таццяна КУЛІЕВА, намеснік дырэктара ДУК “Дубровенская ЦБС”

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *