Школьники из агрогородка Буда путешествовали по водному пути Дубровенского района

Дубровно, экология, вода, всемирный день воды, дети, школа, урок, виткорина, акция

Днямі ў Будскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе пад дэвізам “Вада — гэта жыццё” прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню вады.

У рамках гэтых мерапрыемстваў для вучняў 5-8 класаў была праведзена віктарына, якую распрацавала настаўнік хіміі і біялогіі Е.А.Графутка. Усе пытанні віктарыны датычыліся самай вялікай каштоўнасці — вады, без якой жыццё кожнага з нас практычна немагчыма.

Увазе старшакласнікаў была падрыхтавана прэзентацыя “Водны шлях Дубровенскага раёна”. На прэзентацыі вучні пазнаёміліся з экалагічнымі праблемамі, а таксама даведаліся аб стане водных рэсурсаў нашага раёна. Актыўны ўдзел у прэзентацыі прынялі вучні 11 класа.

Дубровно, экология, вода, всемирный день воды, дети, школа, урок, виткорина, акция

Для самых маленькіх — вучняў пачатковых класаў — была праведзена акцыя “Не дай кропельцы ўпасці”. Малышы раздавалі дарослым эмблемы з выявамі ўсмешлівай кропелькі, якую яны ласкава называлі Вадзяша.

Быў праведзены конкурс плакатаў, у якім вучні змаглі праявіць свае творчыя здольнасці.

У рамках Сусветнага дня вады ў школе быў сабраны наглядны матэрыял аб стане водных рэсурсаў нашай планеты.

Экалагічны дзень у Будскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе закончыўся падвядзеннем вынікаў і ўручэннем невялікіх падарункаў пераможцам.

Вада — крыніца жыцця. Усім нам трэба берагчы яе.

Вольга БАРАНАВА,
вучаніца 11 класа Будскага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *