В Дубровенском районе молодёжь помогает сохранить урожай

 

Дубровно,Дубровенский,молодёжь.урожай,лето,заработок

Не першы год у напружаны час уборкі ўраджаю на мехтаку КУСГП імя Чарняхоўскага дапрацоўваць ураджай рапсу і збожжа дапамагаюць вучні старшых класаў Калінаўскай школы і студэнты.

Вось і сёлета з першых дзён жніва, як расказала аграном Ганна Шынкевіч, якая зараз выконвае абавязкі загадчыка мехтока, на выкананні ручных работ па дапрацоўцы збожжа, у дзве змены працуе 14 хлопцаў і дзяўчат.

Іх работай задаволена кіраўніцтва гаспадаркі. Маладыя памочнікі, як і іншыя хлебаробы, якія заняты на ўборцы ўраджаю, атрымліваюць гарачы абед прама на рабочым месцы, чаму быў сведкам аўтар гэтага матэрыялу. Праца ў час канікулаў на мехтаку дазваляе моладзі зарабіць пэўную суму грошай.

—Мне, як студзенту Аршанскага механіка-тэхналагічнага кале­джа, заробленыя грошы на мехтаку спатрэбяцца ў час вучобы, — гаворыць Ілья Клімянкоў, які ўжо скончыў першы курс вышэйназванай установы адукацыі.

На здымку: М.Цярохін (9 кл.), Д.Саўчанка (8 кл.), В.Кураленка, І.Клімянкоў (студэнты Аршанскага МТК) і П.Шалаеў, які з гэтага года будзе набываць прафесію ва­дзіцеля ў Высокскім ліцэі.

Андрэй КВІР. Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *