У школах Дубровеншчыны прагучаў першы званок

Дубровно,сентябрь,школа,дети

У новым навучальным годзе ва ўстановах адукацыі Дубровенскага раёна будзе навучацца і выхоўвацца 1533 навучэнцы і 488 выхаванцаў. Першы званок сёння прагучыць для 145 першакласнікаў.

Дубровно,сентябрь,школа,дети

Школы Дубровеншчыны крочаць у нагу з патрабаваннямі сучаснасці. У гарадскіх установах агульнай сярэдняй адукацыі і двух установах, размешчаных у сельскай мясцовасці, з 1 верасня 2017 г. выкарыстоўваюцца электронныя серверы «Электронны часопіс» і «Электронны дзённік», а з 1 верасня 2018 г. яны будуць выкарыстоўвацца ў астатніх установах агульнай сярэдняй адукацыі.

Дубровно,сентябрь,школа,дети

Сярод новаўвядзенняў у арганізацыі навучальнага працэсу ў 2018/2019 навучальным годзе — увядзенне на базавым узроўні навучання ў 10-х класах працоўнага навучання (прафесійнай падрыхтоўкі). У нашым раёне яно будзе ажыццяўляцца на базе ДДПЛ па дзвюх спецыяльнасцях: для юнакоў — слесар па рамонце сельгасмашын і абсталявання; для дзяўчат — швачка. Акрамя таго, на базе Дабрынскай дзіцячы сад-сярэдняй школы адкрываецца аграклас. Унесены некаторыя змены ў сістэму ацэньвання вынікаў вучэбнай дзейнасці: у 5-11 класах балы «1» «2» цяпер лічацца нездавальняючымі адзнакамі, але пакідаць з імі на другі год не будуць. Змяніўся і навучальны план: цяпер замежную мову можна вывучаць на павышаным узроўні ўжо ў 5-7 класах. У 5-8 класах будзе вывучацца прадмет «Мастацтва (айчынная і сусветная культура)», а ў 2-7 класах — «Асновы бяспекі жыццядзейнасці».

Дубровно,сентябрь,школа,дети

Сёння ва ўсіх школах раёна прагучыць першы званок, пройдзе першы ўрок, які будзе прысвечаны Году малой радзімы. Няхай гэты дзень стане для юных дубровенцаў новай прыступкай да адкрыццяў, пазнання сябе і навакольнага свету.
У добры шлях, новы навучальны год!
Алена КАРСАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *