Юные дубровенцы снова сели за парты
Школа, школа… Зноў прагучаў на тваіх падворках добры першавераснёўскі званок. І, нібыта па яго камандзе, зноў затупалі па тваіх прыступках новыя маленькія ножкі першакласнікаў, зноў з-за вялізных букетаў выглядаюць іх зацікаўленыя вочкі, а сэрцы поўняцца радасцю і неверагодным гонарам за першыя “дарослыя” крокі ў жыцці…
Школа, школа… Зноў сумна ўздыхнулі новыя будучыя выпускнікі, пачуўшы трэлі свайго апошняга першага званка. Зноў з добрай зайздрасцю праважаюць яны вачыма сваіх першых настаўнікаў, што вядуць за ручку маленькіх і нерашучых хлопчыкаў і дзяўчынак – ужо не іх…
Школа, школа… Зноў змешаныя ў цябе пачуцці, настаўнік. Зноў сустракаць табе на прыступках гэтыя маленькія ножкі… Зноў развітвацца табе ля парога з гэтымі сумнымі вачыма…
Але ўзгадаем аб гэтым заўтра, бо наперадзе навучальны год, таму… Віват табе, настаўнік! Віват табе, вучань!
Ганна КАЦІКАВА
P.S. Фотазванок Вікторыі Аляксандравай ў Станіславоўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе
Фотазванок Ганны Кацікавай ў сярэдняй школе №2 г.Дуброўна
неужели вы вспомнили и про школу №2? очень приятно.
Рейтинг комментария:00
Да мы ведь про нее и не забывали!
Вы чаще о себе напоминайте!
Рейтинг комментария:00