Дубровенцы проводили зиму блинами и соревнованиями
У гэтым годзе каляндарны прыход вясны супаў з заканчэннем тыдня Масленіцы па народным календары. Увесь тыдзень стаяла сапраўднае веснавое надвор’е, а вось ў першы сакавіцкі дзень зіма нібы зразумела, што яе час адлічвае апошнія імгненні, і крыху падмарозіла адтаяўшую глебу ды сыпанула крупкай з лёду.
Гэтая барацьба зімы і вясны стала цудоўнай дэкарацыяй для свята праводзін зімы, якое разгарнулася на гарадскім стадыёне ў субботу па сцэнарыі раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага райвыканкама. На гэты раз быў збудаваны сапраўдны “Горад Масленка”, у якім нават грошы былі ўласныя – маленькія сонейкі.
З самага ранку на стадыёне гучала музыка і працавалі гульнёвыя пляцоўкі, на якіх і малыя, і старыя маглі паспрабаваць сваю сілу, каардынацыю і хуткасць. Лепшыя ўдзельнікі атрымлівалі грошы-сонейкі, якія мелі магчымасць абмяняць на выхадзе з гораду на прызы. Пад час свята адбыліся і сапраўдныя спаборніцтвы, у якіх прынялі ўдзел каманды прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
Але ж галоўная ўвага была прыкавана да сцэнічнай пляцоўкі, на якой Сакавік (Бабічаў В.) угаворваў Зіму(Фарэйтарава Н.), каб яна перадала каляндар да наступнага года далей – Вясне(Хмарская А). А дапамагалі яму ў гэтым гледачы: падтрымлівалі і ў конкурсах прымалі ўдзел.
Побач з гульнёвымі пляцоўкамі працавалі юныя мастакі – выхаванцы Дубровенскай школы мастацтваў. Як кажуць, з натуры замалёўвалі тое, што адбывалася навокал. А яшчэ, упершыню ў гэтым годзе праводзіўся конкурс з жартоўнай назвай “Міс Пудзіла 2014” на лепшую Масленічную ляльку. У гэтым конкурсу пранялі ўдзел 8 устаноў культуры і адукацыі. А пераможцай стала лялька, якую зрабілі майстры Дубровенскага дома рамёстваў. Другое і трэццяе места атрымалі “канкурсанткі” Дзяцельскага бібліятэкі-клуба і Расасенскага сельскага клуба адпаведна. Такім чынам, на свяце ўсім знайшлася справа па гусце. А хто меў патрэбу ў адпачынку, мог тут жа падсілкавацца блінамі і іншымі стравамі ад гаспадынь клуба “Дубровенскія прысмакі” і “Субяседніца”. Як зіма не трымалася за свае правы, але ж вясна стала ўладаром каляндара. А з ёй надышлі і звычайныя клопаты. Аб неадкладных справах працаўнікоў аграпрамысловага комплексу чытайце на старонках нашай газеты.
Алена КАРСАКОВА
ЗАГЛЯНИТЕ НА «ФОТОМИНУТКУ»!
Спасибо всем,кто проявил инициативу,и помог провести такой праздник!!)
Рейтинг комментария:0-1