У педагогов Дубровенщины состоялась августовская конференция

Дубровно,Дубровенский, школа, сентябрь, дети, учителя. цветы, радость, встречи, знания, способности, молодость, опыт

Педагагічны форум

Дубровно,Дубровенский, школа, сентябрь, дети, учителя. цветы, радость, встречи, знания, способности, молодость, опыт

Па традыцыі педагагічны форум пачаўся з выступлення начальніка раённага аддзела адукацыі Дубровенскага райвыканкама Валерыя Андрэевіча Рыжанскага. Ён падвёў вынікі работы раённай сістэмы адукацыі за 2011 – 2012 навучальны год, акрэсліў прыярытэтныя накірункі работы і ўдасканалення вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўсіх школах, агучыў моманты, якія патрабуюць асаблівай увагі, і павіншаваў калег с пачаткам навучальнага года, пажадаў ім моцнага здароўя, цудоўнага настрою, аптымізму, рэалізацыі планаў і задум.
З дакладамі на актуальныя тэмы выступілі і вопытныя педагогі: намеснік загадчыцы па асноўнай дзейнасці яслі-дзіцячага сада № 4 г. Дуброўна, Святлана Міхайлаўна Цімошчанка, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці сярэдняй школы №1 г. Дуброўна Наталля Браніславаўна Калеснікава, сацыяльны педагог сярэдняй школы №2 г. Дуброўна Ірына Анатольеўна Зіньковіч, дырэктар Сваташыцкай дзіцячага сада-сярэдней школы Сяргей Аляксандравіч Ціцянкоў, метадыст цэнтра дзяцей і моладзі Алена Мікалаўна Гарэлікава.

Дубровно,Дубровенский, школа, сентябрь, дети, учителя. цветы, радость, встречи, знания, способности, молодость, опыт

Калі апошні выступоўца завяршыў свой даклад, пачалася урачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых педагогаў. І першымі на сцэну, вядома, былі запрошаны ветэраны педагагічнай працы: Ларыса Мікалаеўна Манько, Валянціна Анатольеўна Андрэева, Любоў Міхайлаўна Бакачова, Вольга Міхайлаўна Красоўская, Таццяна Аляксееўна Адзіночкіна, Валянціна Аляксееўна Шлёміна, Марыя Акімаўна Якуцёнак, Мікалай Канстанцінавіч Заблоцкі, Галіна Леанідаўна Кабуш, Наталля Мікалаеўна Камароўская, Ала Іванаўна Осіпава.

Гэтыя людзі амаль усё сваё жыццё з поўнай самааддачай працавалі ў школе, вучылі і выхоўвалі падрастаючае пакаленне. З падзякай і віншаваннямі да іх звярнулася старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Анатольеўна Бурбік. З адказам словам выступіла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Сваташыцкай дзіцячага сада-сярэдней школы Ларыса Мікалаеўна Манько.

Дубровно,Дубровенский, школа, сентябрь, дети, учителя. цветы, радость, встречи, знания, способности, молодость, опыт

Граматамі аддзела адукацыі Дубровенскага райвыканкама за якасную падрыхтоўку да новага навучальнага года былі ўзнагароджаны ўсе педагагічныя калектывы і іх кіраўнікі, якія не шкдуючы сіл і часу з творчым энтузіязмам працавалі над тым, каб іх установа адукацыі была цалкам падрыхтавана да пачатку 2012– 2013 навучальнага года.

Дубровно,Дубровенский, школа, сентябрь, дети, учителя. цветы, радость, встречи, знания, способности, молодость, опыт

Пазнаёмілі педагагічны калектыў нашага раёна з трыма маладымі спецыялістамі, якія у гэтым годзе пачнуць працу ў селькіх школах. Так, у Будскі дзіцячы сад-сярэднюю школу накіраванне атрымалі настаўніца рускай мовы і літаратуры Кацярына Юр’еўна Малевіч і настаўніца фізікі і інфарматыкі Ірына Сяргееўна Чачуева, у Ляднянскую сярэднюю школу – настаўнік працы і чарчэння Уладзімір Васільевіч Іўкін. Маладыя спецыялісты атрымалі віншаванні і пажаданні паспяховага пачатку сваей педагагічнай дзейнасці ад сваіх старэйшых калег.

Яшчэ адным прыемным момантам канферэнцыі стала ўручэнне нашым педагогам-майстрам ўнікальнай кнігі “Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны”, якая выйшла ў 2012 годзе. Такі цудоўны падарунак з рук намесніка старшыні Дубровенскага райвыканкама Святланы Валер’еўны Рыжанскай атрымалі Валянціна Васільеўна Квір, Галіна Уладзіміраўна Шаўчэнка і Наталля Мікалаеўна Камароўская.
А завяршыўся традыцыйны жнівеньскі педагагічны форум цудоўным святочным канцэртам.

Валянціна ШАВЯКА.
Фота аўтара.

ЗАГЛЯНИТЕ НА «ФОТОМИНУТКУ»!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *