Ученики средней школы №2 г. Дубровно попробовали себя в роли учителей

Дубровно, дубровенский, день учителя, средняя школа №2

Напярэдадні Дня настаўніка ў сярэдняй школе № 2 г.Дуброўна прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу. Яны пачаліся раніцай 30 верасня.

Дубровно, дубровенский, день учителя, средняя школа №2

Зранку на перад школай выстраіліся вучні старэйшых класаў з кветкамі ў руках. Яны сустракалі сваіх настаўнікаў, віншавалі са святам, уручалі кветкі. У школе педагогаў чакалі новыя сурпрызы. У Школьныя памяшканні былі напоўнены гучаннем песен, кветкамі і добразычлівымі пажаданнямі песні, адпаведныя святу.
Дзень пачаўся з лінекі, на якой адбылося ўрачыстае адкрыццё дня самакіравання.

Дубровно, дубровенский, день учителя, средняя школа №2

Затым пачаліся ўрокі. Вельмі цікавым быў той факт, что на уроках давялося працаваць не толькі вучням. У гэты дзень загадам дырэктара-дублёра быў створаны 11 “У” клас, вучнямі якога сталі настаўнікі школы. У гэты дзень у раскладзе 11 “У” стаялі маляванне, спевы, рытміка, і час псіхалагічнай разгрузкі. Настаунік малявання, Барысенка Ілля Алегавіч, прапанаваў сваім вучням намаляваць восеньскі пейзаж, растлумачыў, як правільна гэта зрабіць, як правільна падабраць фарбы.

Дубровно, дубровенский, день учителя, средняя школа №2

На ўроку музыкі настаўнік Барнетаў Яўген Міхайлавіч правёў з вучнямі музычную віктарыну, расказаў пра ўстройства гітары, і падарыў песню ў сваім выкананні.
А на ўроку рытмікі ўсе танчылі пад кіраўніцтвам самаго дырэктара-дублёра Турава Дзмітрыя Аляксандравіча.
Пасля ўрокаў адбылася прэс-канферэнцыя, на якой усе змаглі выказаць свае эмоцыі і меркаванні наконт праведзеных урокаў, вучняў і пачуццяў атрыманых у гэты дзень. Кожны выказаў свае думкі і заўвагі, аднак усе былі салідарны ў адным: прафесія настаўніка сапраўды складаная і вельмі цяжкая, патрабуе ад чалавека шмат сілы, энергіі, часу, самаадданасці. Затым усе настаўнікі школы былі запрошаны на святочны канцэрт, дзе таксама пачулі нямала цёплых слоў у свой адрас.

Дубровно, дубровенский, день учителя, средняя школа №2

Дубровно, дубровенский, день учителя, средняя школа №2

У суботу, 1 кастрычніка святочныя мерапрыемствы прадоўжыліся. Спачатку у глядзельную залу запрасілі ўсіх на свята першакласнікі.

Дубровно, дубровенский, день учителя, средняя школа №2

Затым святочныя мерапрыемствы перамясціліся у спартыуны зал, дзе адбыліся спаборніцтвы паміж камандамі настаўнікаў і вучняў старэйшых класаў. Пра тое, што барацьба была напружанай і сапраўднай, яскрава сведчыць такі факт: калі па выніках асноўнай праграммы спартландыі каманды паказалі роўны вынік, журы адмовілася канстатаваць “нічыю”.

Дубровно, дубровенский, день учителя, средняя школа №2

Быў праведзены дадатковы спартыўны конкурс, у якім зноў жа сілы каманд былі роўныя. Журы патрабавала правесці яшчэ адзін конкурс. На гэты раз і вучням, і настаўнікам былі прапанаваны пытанні на веданне гісторыі Алімпійскіх гульняў. Але адказы на віктарыну абодвух каманд былі такія грунтоўныя, што журы згадзілася з тым, што ў гэтых спаборніцтвах “перамагло сяброўства”.
Кожны ўдзелькік, арганізатар і глядач мерапрыемстваў, прысвечаных Дню настаўніка ў нашай школе, пакінуў для сябе на памяць цэлы букет пачуццяў і эмоцый.
Алена ХМЯЛЬНІЦКАЯ,
педагог-арганізатар сярэдняй школы №2 г.Дуброўна

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *