У Дубровенскім раёне пачалася будоўля адразу двух сучасных жывёлагадоўчых комплексаў
Кіраўнік дзяржавы пастаянна ўдзяляе пільную ўвагу ўзвядзенню жывёлагадоўчых аб’ектаў, у тым ліку малочнатаварных ферм. Бо малочная прадукцыя — адзін
з асноўных экспартных тавараў, якія прыносяць вялікую валютную выручку. У Беларусі прынята праграма, якая да 2030 года прадугледжвае забеспячэнне ўтрымання ўсіх кароў у сучасных умовах.
У Дубровенскім раёне пачалася будоўля адразу двух сучасных жывёлагадоўчых комплексаў у сельгаспрадпрыемствах КУСГП імя Чарняхоўскага і ААТ «Праўда-С», на кожны з іх дзяржава выдзеліла па 15,33 мільёна рублёў.
— Новы МТК — аб’ект прадуманы і з інжынернага пункту гледжання, і з жывёлагадоў¬чага. Комплекс будзе складацца з двух кароўнікаў на 777 галоў дойнага стадка з даільна-малочным блокам, памяшкання для сухастойных кароў, радзільнага аддзялення, прафілакторыя для цялят, сянажных траншэй і водазабору, — расказаў старшыня райвыканкама Анатоль Лукашоў падчас правядзення аператыўнага штаба на будаўнічай пляцоўцы ААТ «Праўда-С». — Ён дазволіць сканцэнтраваць у адным месцы пагалоўе, якое раней знаходзілася на састарэлых фермах. Немалаважным фактарам з’яўляецца тое, што значна палепшацца ўмовы працы для жывёлаводаў.
На пляцоўцы за існуючай зараз МТФ «Бахава» кіпіць работа: будуецца пад’язная дарога, трубапераезды, пляцоўкі і фундамент для будучых памяшканняў. Работы вядзе ТАА «Прометей» з Горак.
Алена КАРСАКОВА.