Па выніках маніторынгу Дубровенскага ЦГіЭ, апытаннях работнікаў сельгаспрадпрыемстваў, аналізу выканання патрабаванняў да арганізацыі гарачага харчавання падчас жніва пераможцамі сталі работніцы сталовай ААТ «Усход-Чырына»

Даўно стала звычайнай справай, што на старонках газеты адзначаюцца  лідары на правядзенні пэўных сельскагаспадарчых работ. Гэта прадугледжваецца палажэннем аб спаборніцтве работнікаў АПК, якое прымаецца прэзідыумам галіновага райкама прафсаюза. Але ёсць яшчэ адна намінацыя ў гэтым палажэнні, якой, на наш погляд, наданецца не так шмат увагі.  Гэта праца тых, хто забяспечвае гарачым снеданнем работнікаў палёў. А між тым, адна з прыказак нагадвае: як палопаеш, так і патопаеш.

Мы неаднаразова былі сведкамі, як наладжана гарачае харчаванне ўдзельнікаў  вясенне-летніх палявых работ. Усе механізатары дзякавалі за смачныя абеды, своечасовую дастаўку вады і падвячоркаў.

Днямі райкам прафсаюза падвёў вынікі спаборніцтва і па гэтым накірунку. Па выніках маніторынгу Дубровенскага ЦГіЭ, апытаннях работнікаў сельгаспрадпрыемстваў, аналізу выканання патрабаванняў да арганізацыі гарачага харчавання падчас жніва пераможцамі сталі работніцы сталовай ААТ «Усход-Чырына» Алена Чарткова і Любоў Карнеенка.

Любоў Карнеенка, па адукацыі повар, працуе ў гэтай сталовай ужо амаль два дзесяцігоддзя. За гэты час вывучыла густ кожнага работніка, ведае, як лепш размеркаваць час, каб паспець прыгатаваць смачную ежу на 60 наведвальнікаў. Алена Чарткова, прараб, у гэтым годзе згадзілася дапамагаць у сталоўцы першы раз. Дуэт атрымаўся добры. Менавіта гэта было адзначана Па­дзякай райкама прафсаюза работнікаў АПК.

 Алена КАРСАКОВА