На Дубровеншчыне скончылі работу пошукавікі Віцебскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Полымя»
На Дубровеншчыне скончылі работу пошукавікі Віцебскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Полымя». Разам з байцамі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна яны апрацоўвалі месцы жорсткіх баёў, якія адбываліся з восенні 1943 па чэрвень 1944 года на вышынях каля вёсак Баброва і Хандогі.
— У мінулым годзе мы ўжо працавалі ў Дубровенскім раёне. Тады мы больш яскрава змаглі ўявіць сабе тыя падзеі, што адбываліся тут у гады Вялікай Айчыннай вайны, і вырашылі, што абавязкова працягнем тут работу, — адзначыў Максім Іваноў, намеснік старшыні клуба «Полымя».
Ен расказаў, што месцамі селетняга пошуку сталі санітарныя пахаванні, варонкі ад выбухаў і высоты, на якіх вораг пабудаваў лініі ўзмацненняў.
— На вышыні каля вёскі Хандогі мы знайшлі 11 чырвонаармейцаў і тры нямецкіх салдата. Па тым, як яны былі размешчаны, можна было зразумець, што яны загінулі падчас рукапашнага боя, — рассказаў Максім Іваноў.
Яшчэ 15 загінуўшых былі знойдзены на месцы былога санітарнага пахавання. На полі каля мемарыяльнага пахавання на ўскрайку Баброва было знойдзена шмат доказаў, што і тут баі былі вельмі цяжкімі і страшнымі. Мы былі сведкамі, калі на глыбіні больш за метр пошукавікі знайшлі спачатку частку бацінка, потым індывідуальны пакет для перавязак, потым сапёрную лапатку, кацялок, далей пайшлі пустыя скрыні ад вінтовачных патронаў, кавалкі дрэва, напэўна, ад бліндажа, і брэзента.
— Кожная такая дэталь толькі пацвярджае, якую трагедыю нясе вайна. Яны дапамагаюць зразумець веліч пакалення, якое змагло адстаяць мір, асэнсаваць страты, якія панёс наш народ, і ўмацаваць разуменне таго, што гэта не павінна паўтарыцца, — упэўнена падкрэсліў Міксім Іваноў.
На вялікі жаль, ўстанавіць імёны знойдзеных чырвонаармейцаў немагчыма.
Алена КАРСАКОВА