На Дубровенской автостанции началась реконструкция

Дубровно, дубровенский, автостанция, реконструкция

Восенню наступнага года ў Дуброўне павінен адбыцца абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі”. У нашым горадзе збяруцца для ўшанавання лепшыя з лепшых працаўнікоў земляробчай галіны Прыдзвіння. Як і належыць дбайным гаспадарам, мы будзем прымаць іх як самых дарагіх гасцей і пакажам ім усё самае лепшае, што ёсць на Дубровеншчыне. Падрыхтоўка да фествалю пачала набіраць абароты. Ужо вядуцца работы па рэканструкцыі аўтастанцыі ў Дуброўне. Вось што паведаміў карэспандэнту “Дняпроўкі” начальнік участка аўтапарка №3 г. Орша ААТ “Віцебскабл¬аўтатранс” Юрый ГАРБАЧОЎ.
—Дубровенская аўтастанцыя размешчана практычна на ўездзе ў наш горад. Яна яго твар, таму пастараемся зрабіць усё для таго, каб твар горада выглядаў дастойна. Пачалі работы з рэканструкцыі пасадачных платформ. Старое палатно будзе поўнасцю знята, на яго месца будзе пакладзена новае. Пасадачныя платформы стануць не такія высокія і больш зручныя для правядзення пасадкі як для вадзіцеляў, так і для пасажыраў. Памяняецца і канфігурацыя пасадачных пляцовак. Значна абновіцца фасад пабудовы аўтастанцыі: у ваконных праёмах будуць устаноўлены сучасныя шклопакеты, а сам фасад па перыметру плануем абліца¬ваць металапрофілем. Таксама будзе праведзена замена ўсіх электрычных і цеплавых камунікацый. Памяняецца і ўнутраны выгляд і інтэр’ер залы чакання аўтастанцыі, касаў па продажы білетаў, усіх іншых службовых памяшканнняў: з дапамогай сучасных аддзелачных матэрыялаў тут будзе выкананы цэлы комплекс рамонтных работ. Ставіцца задача правесці такую рэканструкцыю аўтастанцыі, каб усё, што будзе зроблена тут, функцыя¬навала не год і не два, а надзейна служыла людзям вельмі і вельмі доўга.
—Планы грунтоўныя. А сродкі для іх здзяйснення?..
— Беручыся за работу, мы разлічвалі на ўласныя сілы. Рэканструкцыя аб’екта будзе выконвацца за сродкі аўтобуснага парка №3 горада Орша ААТ “Віцебскабаўтатранс”.
—У сувязі з рэканструкцыцяй аб’екта не плануецца перавод аўстанцыі ў іншае месца?
—Пакуль што пытанне так не стаіць. Нікуды перамяшчацца мы не будзем. Рамонтныя работы пастараемся спланаваць такім чынам, каб захаваць увесь цыкл фукцыянавання аўтастанцыі. Будзем старацца па магчымасці мінімізаваць часовыя ня¬зручнасці для пасажыраў. Спадзяюся, што і яны з разуменнем і цярплівасцю ўспрымуць і перанясуць гэтыя нязручнасці, таму што ў цэлым усё, што запланавана і будзе зроблена, мае мэту доўга слу¬жыць людзям.
Лідзія ЧАПЯЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *