Новое в благоустройстве предприятий Дубровенщины
Нядаўна ў невялікім скверыку насупраць адміністрацыйнага будынку ААТ “Дубровенскі райаграсэрвіс” побач з малымі формамі ландшафтнага дызайна — невялічкім млынам, мастком праз рачушку, конікам з вазком, калодзежам, фантанам — на грунтоўным пастаменце размясціўся гусенічны трактар Т-74, які шырока выкарыстоўваўся ў сельскай гаспадарцы ў 60-80 гады мінулага стагоддзя.
— З якой мэтай у скверыку устанавілі трактар? — запытаў я ў галоўнага інжынера райаграсэрвіса Аляксандра Сяргеевіча Емяльянава.
— Трактар — гэта сімвал нашай арганізацыі, гісторыя якой пачынаецца ў далёкім 1946 годзе, — говорыць А.С.Емяльянаў. — Тады была створана першая ў раёне Дубровенская машынна-трактарная станцыя, на ўзбраенні якой былі розныя віды тэхнікі. Галоўнай задачай МТС было аказанне паслуг калгасам і саўгасам раёна ў апрацоўцы глебы, вырошчванні і ўборцы ўраджаю.
За 68 гадоў свайго існавання наша арганізацыя не аднойчы мяняла сваю назву (райсельгастэхніка, райаграпрамтэхніка, райаграсэрвіс), але сутнасць задач, якія стаялі і стаяць сёння, не мянялася: наш калектыў з’яўляецца галоўным партнёрам сельскіх працаўнікоў раёна і аказвае шырокі спектр паслуг. Сёння на ўзбраенні нашай арганізацыі сучасны машынна-трактарны парк, які, як і ў саракавыя гады мінулага стагоддзя, у асноўным працуе на палях раёна. І трактар Т-74, сімвалізіруе галоўную сутнасць існавання арганізацыі.
Трактар Т-74, які мы купілі ў Асінторфе, з’яўляецца самай старай маркай трактароў, які нам давялося знайсці ў раёне, — гаворыць А.С.Емяльянаў.
Да сказанага варта дадаць, што кіраўніцтва ААТ “Дубровенскі райаграсэрвіс” вялікую ўвагу ўдзяляе добраўпарадкаванню тэрыторыі.
Андрэй КВІР.
Фота аўтара.