Дубровенцы присоединились к акции «Лето с хорошей книгой!»

Дубовно, дубровенский, книги, лето, каникулы

1 чэрвеня стартавала рэспубліканская акція “Лета с добрай кнігай!”, бо ні для каго не сакрэт, што не заўсёды школьнікам атрымоўваецца сумяшчаць адпачынак падчас канікул і карысны вольны час. А кніга можа не толькі пацешыць дзіцяці, але і навучыць. Заснавальнікамі акцыі выступілі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ГА «Беларускі саюз жанчын» і ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Іх сумесная праца павінна паспрыяць папулярызацыі чытання сярод дзяцей на працягу летніх каікул.
Каб даведацца, якія мерапрыемствы ў рамках акцыі запланаваны ў Дубровенскім раёне, мы звярнуліся да намесніка загадчыка аддзела бібліятэчнага маркетынгу і рэкламы Цэнтральнай раённай бібліятэцы Надзеі ДУДАРАВАЙ.
—Данная акцыя прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў у аздараўленчых лагерах, цэнтрах творчасці і, вядома, бібліятэках. У яе рамках мы праводзім конкурс летняга чытання, які пачаўся, уласна, 1 чэрвеня і працягнецца да 31 жніўня. А ўжо ў верасні, на ўрачыстай лінейцы мы падвядзем вынікі і павіншуем пераможцаў.
У рамках конкурсу ўсім удзельнікам раздаюцца спецыяльныя фармуляры з заданнямі і спісамі кніг, якія неабходна прачытаць за тры летнія месяцы. Фармуляры былі складзены з улікам узросту, школьнай праграмы і спісаў літаратуры для летняга чытання, так што гэта адначасова і добрая падрыхтоўка да наступнага навучальнага года.
—Вынікі конкурсу будуць падводзіцца па розных намінацыях, — распавяла Надзея Аляксандраўна, — будуць улічвацца і колькасць прачытаных твораў, і якасць выкананага задання, і нават афармленне самаго фармуляру.
У конкурсе ўдзельнічаюць школьнікі 1-9 класаў, аднак запрашаюцца і старшакласнікі, для гэтага трэба толькі жаданне. Найбольш актыўна сталі ўдзельнічаць у акцыі юныя чытачы з Ерамееўшчыны, Асінторфа і Заруб. Калі вы яшчэ не ўступілі ў гульню, то зрабіць гэта можна ў любы час. Запрашаюць удзельнічаць і тых хлапцоў і дзяўчат, якія прыехалі ў наш раён на летні адпачынак да дзядуль і бабуль.
—Акрамя гэтага, пастаянна праводзіцца мноства мерапрыемстваў, закліканых распачаць падтры¬маць і ці прывіць цікавасць да кніг і чытання, — адзначыла Надзея Дударава, — гэта розныя гульнявыя праграмы, віктарыны, конкурсы малюнкаў, тэатралізаваныя пастаноўкі, часам экскурсіі і да таго падобнае.
Дарагія школьнікі! Памятайце, што канікулы пройдуць вельмі хутка, вясёлы адпачынак і гульні з сябрамі, безумоўна, важныя, але добрая кніга заўсёды зможа стаць вам яшчэ адным сябрам, з якім ніколі не сумна!

Яна ГУРСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *