Дубровенская нива радует щедрым урожаем
Спякота, якая стаіць з першых дзён жніва, спрыяе ўборцы ўраджаю. У выніку па стану на 5 жніўня ў цэлым па раёне збожжавыя былі абмалочаны на 14561 гектары, або на 52 працэнтах уборачнай плошчы. Ужо намалочана 54,6 тысяч тон збожжа, што складае 79 працэнтаў ад валавога намалота ў мінулым годзе.
Калі ўлічыць, што сутачны прырост па валавому намалоту складае каля 4,5 тысячы тон, то ўжо у пятніцу, па валавому намалоту раён можа дасягнуць узроўня, атрыманага ў цэлым за мінулае жніво (69,1 тысяча тон). А яшчэ застанецца ўбраць каля 10 тысяч гектараў збожжавых. Гэта сведчыць аб тым, што сёлета будзе атрыманы рэкордны ў гісторыі раёна валавы намалот збожжа, які можа перавысіць 90 тысяч тон. Да гэтага найбольшы валавы намалот быў атрыманы ў 2011 годзе — 83,1 тысяча тон.
Каб выйсці на такі рубеж неабходна сабраць у сярэднім з гектара па 32,2 цэнтнера зерня, што сёлета ўпаўне рэальна, калі ўлічыць, што сярэдні збор з гектара пакуль складае 37,5 цэнтнера зерня, што на 7 цэнт¬нераў больш, чым у мінулым годзе.
Прыемна адзначыць і тое, што наш раён і па валаваму намалоту, і па ўраджайнасці на сённяшні дзень саступае на Віцебшчыне толькі Аршанскаму раёну.
Самыя важкія намалоты, як і чакалася, у ААТ “Праўда-С”, дзе на круг намалочваюць у сярэднім па 53,5 цэнтнера зерня. Больш як па 40 центнераў з гектара дае хлебная ніва ў КУСГП “Прыдняпроўскі”, ААТ “Якубава-Агра”,”Гігант-Агра”, СГФ імя Ю.Смірнова. І што вельмі важна, селета няма яўных аўтсайдараў па аддачы збожжавага палетка. Пакуль ва ўсіх гаспадарках намалочваюць больш як па 30 цент¬нераў зерня.
Бадай, найбольш на першым этапе жніва ўражваюць вынікі працы хлебаробаў хранічна адстаючага ААТ «Рэдзькі”, дзе з кожнага з 650 убраных гектараў намалочана па 35,6 цэнтнера зерня. А яшчэ тут убіраць 950 гектараў. Відавочна, што і ў гэтай гаспадарцы сёлета будзе атрыманы рэкордны валавы намалот збожжа.
Па тэмпах уборкі наперадзе ААТ “Прыдубровенскае”, дзе ўжо абмалочана 74 працэнты збожжавых. Адстае ААТ “Баброва- Агра”: тут пакуль убралі збожжавыя на 38 працэнтах плошчаў. Але ў гэтым сельгаспрадпрые¬м¬стве самы вялікі ў раёне збожжавы палетак.
Тэмпы ўборкі ў іншых гаспадарках прыкладна аднолькавыя.Вось такія вынікі першага этапа жніва. Калі і ў далейшым будзе спрыяць надвор’е, то, відавочна, у большасці гаспадарак жніво завяршыцца да 15 жніўня.