Нива радует высокими намолотами, а хлеборобы — ударным трудом

Дубровно,дубровенский,урожай

Самыя высокія тэмпы жніва сярод гаспадарак нашага раёна ў ААТ “Праўда-С”, а па ўраджайнасці збожжавых наперадзе ААТ “Якубава-Агра”, КУСГП “Прыдняпроўскі”, “Праўда-С” і “Гігант-Агра”. За высокія тэмпы жніва і багатыя намалоты ААТ “Якубава-Агра” і “Праўда-С” былі занесены на абласную Дошку гонару ў газеце “Витебские вести”.
У ААТ “Праўда-С”, якое з’яўляецца нязменным лідарам сёлетняга жніва ў раёне, у полі працавалі ўсе пяць камбайнаў КЗС-1218.
Пакуль лідарам жніва ў гаспадарцы з’яўляецца маладзёжны экіпаж у складзе Дзмітрыя Чэкчыкава і Аляксандра Раскошы, якія з пачатку жніва па стане на 3 жніўня выгрузілі з бункера камбайна 404 тоны збожжа. Дарэчы, гэты экіпаж пакуль з’яўляецца лідарам сярод маладзёжных экіпажаў вобласці. Другое месца па намалотах у экіпажа ў складзе Юрыя Куляшова і Дзмітрыя Сушчэвіча (на здымку ), якія на 3 жніўня намалацілі 345 тон збожжа. 1 жніўня Юрыю Анатольевічу споўнілася 50 гадоў. Віншуем яго з юбілеем, зычым моцнага здароўя, шчасця і высокіх намалотаў.

Дубровно,дубровенский,уборка
Дастаўку збожжа на мехток забяспечваюць тры “МАЗы”. Лідарам спаборніцтва на адвозцы збожжа з’яўляецца Уладзімір Пабойкін, на рахунку якога 946 тон збожжа. Пастаяннае месца яго працы – вадзіцель раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і абароне раслін. Другі год запар у чарговы водпуск ён ідзе, калі пачынаецца жніво, і па дагавору працуе на хлебнай ніве ААТ “Праўда-С”.
З такой жа самааддачай працуюць і ўдзельнікі жніва ў ААТ “Каманіна”, дзе мы пабывалі ў той дзень. Уборку збажыны, як і ў ААТ “Праўда-С”, ажыццяўля¬юць пяць камбайнавых экіпажаў. Плошча ўборкі тут у два разы большая, чым у “Праўдзе”. Усе экіпажы, па словах дырэктара гаспадаркі Аляксандра Зайцава, працуюць на ніве старанна. Тры экіпажы па стане на 3 жніўня ўзначальваюць раённае спаборніцтва камбайнераў. Самых высокіх намалотаў на сёлетнім жніве дабіваецца экіпаж у складзе Аляксандра Чаркасава і Юрыя Тарасевіча, які першым у раёне перавысіў рубеж па намалоту 500 тон. На яго рахунку па стане на панядзелак 522 тоны збожжа.
Зусім ненамнога адстае мінулагодні ўдзельнік абласных «Дажынак» у Гарадку Уладзімір Ра¬дзеўскі, які з памочнікам Юрыем Тарасевічам намалаціў 505 тон збожжа. 466 тон намалочанага збожжа на рахунку камбайнераў Светаслава Чабанава і Аляксандра Кавалеўскага.
Лідарства камбайнераў ААТ “Каманіна” ў пачатку жніва не выпадкова. Менавіта гэтая гаспадарка па стане на 3 жніўня мае самы высокі валавы намалот збожжа ў раёне. Ды і намалоты з гектара сёлета тут не горшыя, чым у мінулым годзе – 38,7 цэнтнера зерня з гектара, або столькі, як у сярэднім па раёне.
Калі матэрыял быў падрыхтаваны да друку, стала вядома, што ў панядзелак тэмпы жніва таксама былі высокія: у цэлым па раёне збажына была ўбрана на 1337 гектарах і намалочана 4995 тон збожжа, збор з гектара склаў 37,4 цэнтнера.
Андрэй КВІР.

2 thoughts on “Нива радует высокими намолотами, а хлеборобы — ударным трудом

  • 09.08.2015 в 10:38 дп
    Permalink

    Поспехаў вам, хлебаробы!
    А зерню найвышэйшай пробы
    Быць на дубровенскіх палетках, быць!
    А будзе хлеб, — то будзем жыць!)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 13.08.2015 в 9:55 дп
    Permalink

    Хватит Кулешову давать ежегодно новые комбайны, надеюсь с новым руководителем будет иначе. Все хозяйства прекратите повышать урожайность за счет неучтенных полей.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *