Активисты Красного Креста Витебской области побывали с дружеским визитом в Пскове

Дубровно, Псков, Красный Крест, волонтеры, Россия, Беларусь, адвокация, Дом без одиночества

«Выдатнікі» Чырвонага Крыжа

На рахунку членаў таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі і яго абласных і раённых аддзяленняў багата добрых спраў. Нядаўна, напрыклад, удзельнікі праекту трымалі своеасаблівую справаздачу перад адказнымі работнікамі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і Віцебскага абласнога аддзялення, з удзелам адказнай асобы са Швейцарыі.

Менавіта гэта краіна, а дакладней, яе Чырвоны Крыж, дапамагае валанцёрам многіх раённых цэнтраў Віцебшчыны арганізоўваць і праводзіць работу са старымі, нямоглымі людзьмі, пражываючымі ў аддаленых вёсках, пасёлках і райцэнтрах.

Так, вельмі шмат карысных спраў на рахунках валанцёраў і ўдзельнікаў міні-праекту Віцебска, Сенненскага, Шумілінскага, Полацкага, Аршанскага і Дубровенскага раёнаў.

І ўдвая прыемна ўсведамляць, што па шматлікіх напрамках валанцёрскага руху сваіх паплечнікаў пераўзыходзяць удзельнікі міні-праекту “Дом без адзіноты” нашага горада.

Аб гэтым можна меркаваць нават па аднаму прыкладу: кіраўніцтва абласнога Чырвонага Крыжа, вырашыўшы заахвоціць сваіх актывістаў бясплатнай экскурсійнай паездкай у старажытны Пскоў, запрасіла ў гэтае цікавае падарожжа найбольшую колькасць валанцёраў з Дубровенскага і Сенненскага раёнаў

Дубровно, Псков, Красный Крест, волонтеры, Россия, Беларусь, адвокация, Дом без одиночества

Эх, дарога!..

Восеньскай раніцай дзесяць актывістаў праекту “Дом без адзіноты”, разам са сваім кіраўніком К.Р.Гарэлікавай і сакратаром райсавета ветэранаў А.Я.Гаўруцікавым, іншымі запрошанымі ў падарожжа ў суседнюю сяброўскую краіну, у 6 гадзін раніцы, на камфартабельным аўтобусе, адправіліся ў шлях. Узначальвала групу валанцёраў Віцебшчыны куратар міні-праектаў, спецыяліст абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа Таццяна Анатольеўна Дробыш.

Да Пскова мы ехалі больш шасці гадзін і ўвесь гэты час экскурсавод адной з турыстычных фірм Віцебска апавядала аб гістарычных падзеях, працоўных дасягненнях, знакамітых людзях Віцебскага, Шумілінскага, Полацкага раёнаў і Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Дубровно, Псков, Красный Крест, волонтеры, Россия, Беларусь, адвокация, Дом без одиночества

У старажытным Пскове нас ужо з нецярпеннем чакалі экскурсавод мясцовага экскурсійнага бюро і прадстаўнікі Пскоўскага рэгіянальнага (абласнога) аддзялення агульнарасійскай грамадскай арганізацыі “Расійскі Чырвоны Крыж”.

Напрацягу больш як трох гадзін валанцёры з Віцебшчыны знаёміліся са славутасцямі старажытнага Пскова, наведалі велічны Пскоўскі Крэмль, дзе больш за пяцьдзесят гадоў вядуцца археалагічна-пошукавыя і рэстаўрацыйна-будаўнічыя работы, пазнаёміліся з горадам, наведалі свяшчэннае месца для пскавічан і ўсіх расіян — поле, дзе адбылася гістарычнай бітва войска пскоўскага князя Аляксандра Неўскага з крыжаносцамі. На фоне велічнага помніка знакамітага палкаводца і дзяржаўнага дзеяча старажытнага Пскова валанцёры сфатаграфаваліся.

Дубровно, Псков, Красный Крест, волонтеры, Россия, Беларусь, адвокация, Дом без одиночества

Афіцыйныя размовы ў сяброўскім асяродку

У другой палове дня кіраўнікі дэлегацый валанцёраў Дубровенскага, Сенненскага, Аршанскага, Шумілінскага, Полацкага і Віцебскага раёнаў былі гасцінна сустрэты ў будынку Пскоўскага рэгіянальнага аддзялення РЧК.

Справа ў тым, што літаральна месяц назад у Віцебску было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве і сяброўстве паміж грамадскімі фарміраваннямі Чырвонага Крыжа Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь і Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Дубровно, Псков, Красный Крест, волонтеры, Россия, Беларусь, адвокация, Дом без одиночества

Візіт віцябчан у старажытны Пскоў быў прыемнай нечаканасцю для пскавічан. Старшыня рэгіянальнага аддзялення Чырвонага Крыжа г.Пскоў і Пскоўскай вобласці Пётр Васілеўскі коратка, але падрабязна, расказаў аб справах яго падначаленых, аб тым, як актывісты Чырвонага Крыжа клапоцяцца аб старых і нямоглых людзях, хворых і дзецях, пазбаўленых бацькоўскага апякунства і інвалідаў. Пётр Нікітавіч правёў нас па пакоях, дзе размешчаны групы праектаў і працуюць іх кіраўнікі з валанцёрамі праекта “Дапамога дзеля жыцця”. У прыватнасці, мы азнаёміліся з работай і справамі клубаў, дзеючых пры Гасціннай Чырвонага Крыжа: “Гаспадыня”, “Здароўе”, “Традыцыі пакаленняў”.

Дубровно, Псков, Красный Крест, волонтеры, Россия, Беларусь, адвокация, Дом без одиночества

П.Н.Васілеўскі праінфармаваў аб тым, што ўдзел у клубе “Гаспадыня” дазваляе пскоўскім пенсінерам па-дзяліцца вопытам і ведамі рукадзелля адзін з адным, авалодаць новымі відамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці па прынцыпу (роўны навучае роўнага) і стаць валанцёрамі, дапамагаючымі ў правядзенні акцый Чырвонага Крыжа і ў рабоце “Банка рэчаў” (апошні прымае ад жыхароў Пскова і вобласці вопратку, абутак, пасцельную бялізну і іншае, якія потым размяркоўваюцца паміж маламаёмаснымі грамадзянамі).

—Заняткі ў клубе “Здароўе”, — удакладніў Пётр Васілеўскі, — дазваляюць пажылым актывістам Чырвонага крыжа атрымаць кансультацыі практыкуючага ўрача-спецыяліста, абмяняцца вопытам лячэння розных захворванняў, абмеркаваць рэцэпты народнай медыцыны і іншае, а сустрэчы ў клубе “Традыцыі пакаленняў” даюць магчымасць людзям старэйшага пакалення, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, падзяліцца сваім багатым жыццёвым вопытам з маладымі людзьмі, школьнікамі, расказаць, якія цяжкасці ім давялося перажыць, вытрымаць на сваіх плячах, не губіўшы веры ў будучае і ў свае сілы.

Па словах старшыні рэгіянальнага аддзялення агульнарасійскай грамадскай арганізацыі “Расійскі Чырвоны Крыж” Пскова П.Н.Васілеўскага, акрамя работы клубаў па інтарэсах у гасціннай Чырвонага Крыжа сістэматычна праходзяць пасяджэнні круглых сталоў з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных і муніцыпальных структур, тэматычныя сустрэчы, прысвечаныя знамянальным падзеям і памятным датам, святочныя пасядзелкі з гарбатай.

Дубровно,

Пасля афіцыйнай часткі нас да сябе ў госці запрасілі ўдзельнікі клуба “Гаспадыня”. За кубачкам гарбаты з прысмакамі яны коратка расказалі аб сабе, чым займаліся ў час працоўнай дзейнасці і што робяць на грамадскіх пачатках у Чырвоным Крыжы. Пскавічы пацікавіліся справамі валанцёраў Віцебскай вобласці. Ад нашай дэлегацыі слова трымала Клаўдзія Гарэлікава. Клаўдзія Рыгораўна падарыла пскавічам ад дубровенцаў сімвал нашага горада і раёна ляльку Дубравушка. Свае падарункі ўручылі расіянам кіраўнікі іншых дэлегацый.

Падарожжа ў старажытны Пскоў, азнаямленне са славутасцямі гэтага расійскага горада на поўначы вялікай Расіі, сустрэча і абмен думкамі з валанцёрамі і кіраўніцтвам Чырвонага Крыжа г.Пскова былі хоць і кароткімі, але вельмі запамінальнымі і карыснымі.

Леанід ДУДАРАЎ
Фота Л.ДУДАРАВА і К.ГАРЭЛІКАВАЙ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *