В Дубровенском районе чествовали первых героев жатвы

Дубровно, Дубровенский район, ОАО"Якубово-Агро", жатва,урожай, намолот, победитель

Ёсць 500 тон! Курс — на 1000!

Як мы паведамлялі ўжо, 2 жніўня першым у раёне дасягнуў рубяжу 500 тон па намалоту збожжа экіпаж у складзе камбайнераў Віталя Аляксеевіча Карманава і Андрэя Васільевіча Іванова з ААТ “Якубава-Агра”. Вадзіцель гэтай гаспадаркі Аляксандр Аляксандравіч Бацян першым сярод вадзіцеляў раёна, якія працуюць на аўтамабілях маркі “МАЗ-5551”, перавёз ад камбайнаў на мехток 1000 тон збожжа.

У мінулую пятніцу, 3 жніўня, на пшанічным полі непадалёку ад вёскі Копці адбылося віншаванне і ўзнагароджанне пераможцаў першага этапа раённага спаборніцтва на жніве.
Дубровно, Дубровенский, жатва, победители, урожай. ОАО"Якубово-Агро" Начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама    Ірына Сяргееўна Кантроўская шчыра павіншавала  перадавікоў з першай працоўнай перамогай на  жніве-2012, пажадала ім і ў далейшым не    ўпускаць пальму першынства ў раённым  спаборніцтве і ўручыла буклеты “Дуброўна”, а  таксама маляўнічую эмблему з надпісам 500 тон і  папрасіла Віталя Карманава замацаваць яе на  камбайне.

Павіншаваў герояў жніва старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Іванавіч Рубанцаў і ўручыў Віталю Карманаву грашовую прэмію ў суме 300 тысяч рублёў, як і прадугле-джана ўмовамі раённага спаборніцтва на жніве,

а Аляксандру Бацяну — кепку і майку з эмблемай рэспубліканскага прафсаюза работнікаў АПК.

Дубровно,Дубровенский, жатва,урожай, победители, ОАО"Якубово-Агро"

Потым тут жа на пшанічным полі актывісты агітклуба раённага Дома культуры Ганна Аляксандраўна Каткоўская і Людміла Анатольеўна Шчарбакова для пераможцаў спаборніцтва далі міні-канцэрт, які, мяркуючы па рэакцыі, спадабаўся не толькі героям жніва, але і спецыялістам гаспадаркі, якія тут прысутнічалі.

Дубровно, Дубровенский, уборка,жатва, победители, намолот

У яго рэпетуары былі і задушэўныя песні, якія па чарзе выконвалі члены агітклуба, і танцы з пераможцамі спаборніцтва. Словам, самадзейныя артысты выканалі сваю місію на жніве ад душы, за што і заслужылі гарачыя апладысменты. Міні-канцэрт на пшанічным полі — гэта таксама своеасаблівы падарунак для пераможцаў спаборніцтва, які яны заслужылі самаадданай працай.

Канцэрт закончыўся. Героі жніва ў добрым настроі зноў узяліся выконваць сваю прывычную справу — убіраць ураджай.
Уборка збожжавых у раёне набліжаецца да свайго экватара. Кожны дзень жніва называе новых герояў. Як сведчыць аператыўная інфармацыя райкама прафсаюза работнікаў АПК па стану на 6 жніўня, рубеж па намалоту збожжа ў 500 тон перавысілі дзесяць камбайнавых экіпажаў. На гэты дзень самы высокі намалот збожжа быў у камбайнераў Анатоля і Рыгора Ракавых з ААТ “Баброва-Агра”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 669 тон збожжа.

Відавочна, на гэтым тыдні будзе прымаць віншаванні экіпаж, які першым у раёне перавысіць рубеж па намалоту збожжа 1000 тон. Лідэрам спаборніцтва сярод маладых камбайнераў з’яўляецца Юрый Мікалаевіч Кураедаў з ААТ «Баброва-Агра», які па стану на 6 жніўня намалаціў 567 тон збожжа.

Сярод вадзіцеляў на перавозцы збожжа першынство ў раённым спаборніцтве па-ранейшаму за А.А.Бацянам, які перавёз ужо 1707 тон збожжа.
Бітва за ўраджай на палетках працягваецца. І мы рэгулярна будзем паведамляць на старонках газеты прозвішчы лепшых камбайнераў, якія з раніцы да позняга вечара, нягледзячы на спякотнае надвор’е, самааддана працуюць на палетках раёна.

Андрэй КВІР.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *