Дубровенскую глубинку обслуживает 4 автомагазина
Штодзённа ў розныя куткі раёна па распрацаваных маршрутах накіроўваюцца 4 аўтамагазіны Дубровенскага раённага спажывецкага таварыства, якія дастаўляюць сельскаму насельніцтву, што жыве ў невялікіх вёсачках раёна, прадукты харчавання і тавары першай неабходнасці.
Па словах першага намесніка старшыні праўлення райпа І.Л.Абрамчук, у зоне абслугоўвання аўтамагазінаў зараз знаходзяцца 93 населеныя пункты, у 54 з іх пражывае не больш дзесяці чалавек у кожным, а ўсяго паслугамі магазінаў на калёсах ахоплены амаль 1400 чалавек, сярод гэтай катэгорыі пакупнікоў пераважную большасць складаюць пенсіянеры і людзі пажылога ўзросту.
У зоне абслугоўвання прадаўца аўтамагазіна Наталлі Іванаўны Ермалюгінай знахо¬дзіцца 28 населеных пунктаў (519 чалавек), у тым ліку вёска Асінаўка.
Мы сфатаграфавалі прадаўца на яе рабочым месцы. Пакупнікі і жыхары вескі Асінаўка Л.В.Краўцова і В.А.Маркоменка былі задаволены і асартыментам тавараў, і якасцю абслугоўвання, ад імя усіх жыхароў гэтага населенага пункта выказвалі удзячнасць калектыву аўтамагазіна і адміністрацыі райпа за добра наладжанае гандлёвае абслугоўванне, адзначылі пры гэтым разнастайнасць асартыменту на паліцах аўтамагазіна, своечасовасць прыбыцця магазіна на калёсах і выканання прадаўцом іх заявак на дастаўку неабходных тавараў. Аўтамагазін у Асінаўку прыязджае 5 разоў на тыдніі, тавараабарот за жнівень тут склаў 20960 руб. 38 кап. (за 8 месяцаў —145373 руб. 12 кап.).
Па словах І.Л.Абрамчук, выкарыстанне аўтамагазінаў поўнасцю вырашыла пра¬блему гандлёвага абслугоўвання і забеспячэння таварамі першай неабходнасці сельскага насельніцтва, якое пражывае ў аддаленых маланаселеных пунктах раёна.
Лідзія ЧАПЯЛОВА.