Что хранится в фондах Дубровенского архива?

Дубровно, районный архив, тайна. фонды, Ольга Шутова, информация, статистика. история, факты

Напярэдадні Дня архівіста я пабывала ў Дубровенскім раённым архіве па асабоваму саставу і пагутарыла з яго загадчыцай Вольгай Аляксандраўнай ШУТАВАЙ аб спецыфіцы работы раённых архівістаў.

ВШ—На сёння раённы архіў — гэта 222 фонды, 11151 адзінка захоўвання, дакументы размешчаны на 116 паліцах, якія займаюць плошчу больш за 72 квадратныя метры, – гаворыць Вольга Аляксандраўна. — У асноўным мы захоўваем матэрыялы па асабоваму саставу ліквідаваных прадпрыемстваў, арганізацый, таварыстваў дзяржаўнай і недзяржаўнай форм уласнасці горада і раёна, пачына-ючы з 1944 года (пасля вызвалення яго ад немцаў) па сёння. Каля сотні арганізацый усіх форм уласнасці з’яўляюцца крыніцай камплектавання фондаў архіва.

ЛЧ—Якую інфармацыю захоўвае раённы архіў?

ВШ—Наш архіў утрымлівае дакументы са звесткамі асабовага характару, тэрміны захавання якіх устаноўлены заканадаўствам у 25, 50 і 75 гадоў і ў якіх змешчаны важныя звесткі: загады аб прыёме на працу, пераводзе і звальненні работнікаў, асабовыя справы і разлікова-плацёжныя ведамасці па налічэнні заработнай платы, якія патрэбны для забеспячэння неабходных правоў і інтарэсаў грамадзян горада, раёна, рэспублікі.

ЛЧ—Несумненна, Вольга Аляксандраўна, вы стараецеся дапамагчы ўсім, хто да вас звяртаецца з просьбай знайсці дакументы, з дапамогай якіх можна вырашыць многія пытанні, у тым ліку матэрыяльныя. А калі інфармацыі ў вашым архіве не знаходзіцца?

ВШ—Мы імкнемся дапамагчы ўсім. Калі не знаходзім інфармацыю ў сваіх фондах, то звяртаемся за дапамогай у Занальны дзяржаўны архіў г.Орша, Віцебскі дзяржархіў ці накіроўваем запыт у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.

ЛЧ—Вольга Аляксандраўна, з якіх клопатаў пачынаецца кожны новы працоўны дзень работнікаў раённага архіва?

ВШ—Акрамя мяне ў архіве працуе архівістам Алена Пятроўна Краўцова, якая адказвае за стан даведак сацыяльна-прававога характара і вядзе ўсё справаводства. Алена Фёдараўна Мірошчанка стварае чысціню і парадак у рабочых кабінетах, добраўпарадкоўвае прылеглую да пабудовы архіва тэрыторыю.

Наконт пытання, з чаго мы пачынаем свой кожны новы працоўны дзень, скажу так: камплектуем дакументы, якія ўтварыліся ў працэсе дзейнасці арганізацый горада і раёна, забяспечваем захаванасць і іх дзяржаўны ўлік, выконваем запыты арганізацый і грамадзян, аказваем метадычныя кансультацыі і практычную дапамогу работнікам кадравай службы і адказным за справавод-ства і ведамасных архіваў прадпрыемстваў, арганізацый, індывідуальным прадпрымальнікам па забеспячэнню захаванасці дакументаў, распрацоўцы наменклатурных спраў, інструкцый па справаводству, афармленню дакументаў згодна патрабаванняў агульна-дзяржаўнага ўзору, сочым за ўмовамі захоўвання ведамасных архіваў.

ЛЧ—Як я зразумела, праца архівіста адказная і карпатлівая.

ВШ—Я б сказала, што яна патрабуе высокай самааддачы, дысцыплінаванасці, жадання дапамагчы людзям, бо нярэдка за кожнай выдадзенай намі даведкай — лёс чалавека, яго матэрыяльная зацікаўленасць.

ЛЧ—Вольга Аляксандраўна, наколькі часта звяртаюцца ў раённы архіў людзі?

ВШ—Звяртаюцца да нас людзі часта. Толькі ў 2011 годзе мы выканалі 113 запытаў, якія паступілі з арганізацый і ад грамадзян. Для таго, каб разабрацца ва ўсіх пытаннях, якія ставілі нашы кліенты, знайсці на іх дакладныя, вывераныя адказы, давялося “падняць” цэлыя кіпы дакументаў, перабраць сотні папак і спраў. Напрыклад, каб падрыхтаваць адказ аднаму аўтару звароту, які ўмясціўся ў 6 радкоў камп’ютарнага тэксту, мне прыйшлося ўзяць у рукі і вывучыць змест каля трох дзесяткаў папак з дакументамі. Затое ўсё выверана, і правільная інфармацыя ў архіўнай даведцы дапамагла чалавеку станоўча вырашыць свае пытанні па месцы звароту. Архівіст не мае права на памылку.

Са святам вас, шаноўныя работнікі Дубровенскага раённага архіва па асабоваму саставу! Несумненна, што справа, якую вы робіце, заўжды будзе запатрабавана і прыносіць карысць людзям, а ў цэлым — будзе развіваць айчынную архіўную дзейнасць.

Лідзія ЧАПЯЛОВА

One thought on “Что хранится в фондах Дубровенского архива?

  • 07.10.2011 в 5:25 пп
    Permalink

    Кропотливый и тяжёлый труд, уважаю.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *