Эх, перезимуем!
Усе мы сёння скардзімся, што цэны ў крамах кусаются. Нават жарты сярод людзей ходзяць: вось-вось і банкі пачнуць выдаваць крэдыты на ежу. Паважаныя, перапыніце гэты дарэмны перапалох! Азірніцеся: абрус-самабранка разаслаўся на вашым агародзе!
І сапраўды, на дзіва шчодрая выдалася сёлета восень: садавіна і гародніна радуе гаспадароў не толькі сваёй урадлівасцю, але і непамернымі габарытамі. Такія высновы дапамаглі зрабіць нам чытачы, якія завіталі да нас у госці са сваімі ўраджаямі.
Вось, напрыклад, вялізную капусту вырасціла на сваім прысядзібным участку Людміла Васільеўна Пучкова і нават падарыла адзін «качанчык» нашым карэспандэнтам.
А з гарбузоў, што выгадавалі Любоў Пятроўна Арбузава са сваім унукам Ягорам з вёскі Сваташыцы, не тое, што карэта, а цэлы экіпаж для Папялушкі атрымаецца.
Важны кабачок вырас на агародзе былога супрацоўніка нашай газеты Леаніда Васільевіча Дударава .
А вось уладальнік фантастычнага ўраджаю – жыхар аграгарадка Ляды Аляксандр Вячаслававіч Балаеў – расказвае сакрэт гарбузоў-веліканаў, што выраслі на яго гародзе:
—Сёлета пад гарбузамі было занята каля 6 сотак. Лета выдалася на радасць цёплым, у другой яго палове ападкаў выпадала дастаткова для такога багатага ўраджаю: па восені прывёз іх на падвор’е аж тры транспартныя прычэпы! А гэта каля 4,5 тон. У разліку на гектар атрымліваецца па 750 цэнтнераў. Большасць гарбузоў важаць па 30-40 кілаграмаў. Загрузіць іх на транспартны прычэп было, ох, як няпроста: толькі ўявіце, больш за 2 штукі ў багажнік легкавушкі не ўлазяць! – усміхаецца шчаслівы гаспадар.
Гэта яшчэ што! А ці бачылі вы сёлетнюю бульбачку?! Па сакрэту кажучы, на дубровенскім кірмашы яна была самым папулярным таварам. Эх, з такім ураджаем і зімаваць не страшна! Паважаныя, спыняем хуценька ўсе свае скаргі і пачынаем, як у народзе кажуць, рыхтаваць воз да наступнага лета, каб зімой ласавацца натурпрадуктам з асабістага гароду!
Андрэй КВІР, Ганна КАЦІКАВА
Вот это *гарбузы*=) Ничё так=)
Рейтинг комментария:00