Дубровенская школьница приняла участие в республиканском конкурсе-турнире «Дзівосы краю майго»

26 лістапада 2024 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства ў Мінску адбыўся заключны этап рэспубліканскага конкурсу-турніру «Дзівосы краю майго» ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы».

Мерапрыемства накіра­вана на фарміраванне ў вучняў патрыятызму, пачуцця любові да сваёй краіны шляхам далучэння іх да пазнання гісторыі, культуры і прыроднай спадчыны роднага краю. У рамках конкурсу-турніру навучэнцы прадэманстравалі свае веды гісторыі, геаграфіі, культурнай спадчыны роднага краю ў ходзе тэарэтычнага турніру, які праходзіў у фармаце віктарыны. У ходзе практычнай экскурсіі каманды распрацавалі і прадставілі імправізацыйны тур па зададзеным аб’екце.Па выніках конкурсу каманда Віцебскай вобласці заняла 3 месца. У саставе каманды была і вучаніца сярэдняй школы №1 г.Дуброўна імя Г.Нікандравай Кацярына Голешава.