Дубровенские школьники в числе победителей конкурса «Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…»

Завяршыўся рэспубліканскі конкурс навукова-даследчых работ «Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…» У гэтым годзе ён праводзіўся часопісам «Роднае слова» супольна з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа і быў прымеркаваны да яго 95-годдзя.

Сёлета юным лінгвістам для навуковага даследавання прапаноўваліся тэматычныя накірункі, сугучныя магістральным тэмам, якімі займаюцца супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Старшыня аўтарытэтнага конкурснага журы — дырэктар Інстытута Ігар Капылоў расказаў, што ўзровень усіх прац, адзначаных дыпломамі, надзвычай высокі, а ў некаторых аўтарах ён бачыць будучых калег. Магчыма, для кагосьці такая ацэнка стане лёсавызначальнай…Пераможцы конкурсу атрымалі дыпломы і памятныя падарункі ад арганізатараў. Сярод іх вучні сярэдняй школы №2 г.Дуброўна імя Ю.Смірнова Ксенія Канаплёва і Ксенія Шусева. Яны атрымалі Дыпломы ІІІ ступені.