На Дубровенском льнозаводе заработала собственная мини-электростанция
У канцы мінулага года “Дняпроўская праўда” паведамляла, што ў ААТ “Дубровенскі льнозавод” праводзіцца мантаж паратурбіннай устаноўкі, якая будзе выпрацоўваць электраэнергію. Пэўны час ішла настройка, даводка і выпрабаванне гэтай міні-электрастанцыі. І вось нядаўна стала вядома, што паравы турбагенератар магутнасцю 150 кВт працуе ў тэхналагічным рэжыме.
Днямі наш карэспандэнт пабываў на льнозаводзе і пацікавіўся, чым выклікана неабходнасць устаноўкі турбагенератара па выпрацоўцы электраэнергіі.
Дырэктар завода Анатоль Дзмітрыевіч Басянкоў расказаў, што на аснове Дырэктывы № 3 аб эканоміі і беражлівасці і, згодна з праграмай Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Віцебскай вобласці, у 2009 годзе раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне па ўстаноўцы на прадпрыемстве паравога турбагенератара магутнасцю 150 кВт, таксама закуплены электрогенераторы. Падставай для такога рашэння было тое, што на льнозаводзе існавала праблема выкарыстання адходаў вытворчасці — кастрыцы. Нягледзячы на тое, што на заводзе быў зроблены кастрыцазборнік, які ўмяшчае каля 500 тон яе, і зімой кастрыца выкарыстоўваецца ў якасці паліва, тым не менш, праблема выкарыстання гэтых адходаў вытворчасці была не вырашана. Летам кастрыцу некуды было дзець, яна засмечвала тэрыторыю. У той жа час важнейшым накірункам Рэспубліканскай праграмы па энергазберажэнню ў прамысловасці з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці кацельняў і выкарыстанне ў якасці паліва гаручых адходаў вытворчасці. Таму і прыйшлі да высновы, што вырашыць праблему выкарыстання кастрыцы, а гэта адноўленая крыніца цяпла, можна шляхам устаноўкі ў кацельні паравога турбагенератара, які будзе выпрацоўваць электраэнергію.
—Выпрацоўка электраэнергіі з дапамогай паратурбагенератара — дастаткова эфектыўная справа, таму што кошт кастрыцы невялікі, — гаворыць Анатоль Дзмітрыевіч Басянкоў. — Запусціўшы ў работу турбагенератар, мы на 100 працэнтаў вырашылі праблему выкарыстання кастрыцы і тым самым павысілі эфектыўнасць работы кацельні.
Анатоль Дзмітрыевіч Басянкоў расказаў, што пры запуску турбагенератара ў работу, узніклі непрадбачаныя праблемы. Для нармальнай работы турбіны патрэбна пастаянная рэгуліруемая падача паліва, а, значыць, і стабільнае паступленне пары. А гэтага ў кацельні завода не было: кастрыцы іншы раз паступала ў топкі катлоў вельмі шмат і з выцяжной трубы валіў чорны дым ці наогул пэўны час яна не паступала і ціск у катлах падаў. Для таго, каб дабіцца раўнамернай падачы кастрыцы, давялося ўстанавіць дадатковы бункер-накапляльнік, шнэкі для падачы кастрыцы. Такім чынам удалося зрабіць рэгуліруемую падачу паліва, а, значыць, і стабільнае паступленне пары на турбіну.
—Прынцып дзейнасці турбагенератара такі: пара, якая ўтвараецца ў катлах, спачатку праходзіць праз турбіну і прыводзіць яе ў дзейнасць, а потым падаецца ў ацяпляльную сістэму вытворчых аб’ектаў і жылля. Паравая турбіна прыводзіць у дзейнасць генератар, які выпрацоўвае электраэнергію, — тлумачыць Анатоль Дзмітрыевіч Басянкоў.
Па словах дырэктара, асабліва старанна папрацавалі на выкананні работ па мантажу і наладцы ўсіх сістэм турбагенератарнай устаноўкі электразваршчык Аляксандр Віктаравіч Пацепка, слесары Мікалай Аляксандравіч Загарэльскі і Аляксандр Васільевіч Носаў. Шмат увагі ўдзяляў наладцы сістэмы начальнік кацельні Віктар Дзмітрыевіч Прасаў.
У пачатку студзеня ўсе работы па настройцы турбагенератара былі завершаны і новая ўстаноўка працуе ў тэхналагічным рэжыме кругласутачна, за выключэннем суботы і нядзелі, калі на заводзе выхадныя дні і кастрыца не паступае ў кацельню. Па словах дырэктара завода, летам, калі адпадзе патрэба падаваць цяпло ў вытворчыя цэхі і жылы пасёлак, выпрацоўка электраэнергіі з дапамогай турбагенератара ўзрасце.
Анатоль Дзмітрыевіч Басянкоў расказаў і аб перспектыве дзейнасці заводскай міні-электрастанцыі.
Улічваючы той факт, што катлы на заводзе эксплуатуюцца ўжо тры дзесяткі гадоў, у гэтым годзе тут будзе ўстаноўлены новы сучасны кацёл большай магутнасці. Гэта дазволіць замяніць на турбіне генератар магутнасцю 150 кВт на генератар магутнасцю 250 кВт і такім чынам значна павялі- чыць выпрацоўку ўласнай электраэнергіі. Калі сёння расход электраэнергіі вытворчымі цэхамі льнозавода пакрываецца за кошт электраэнергіі, якая выпрацоўваецца турбагенератарам на адну трэць, то з устаноўкай генератара магутнасцю 250 кВт будзе пакрывацца больш, чым на палавіну.
Вось такая эфектыўнасць устаноўкі турбагенератара на льнозаводзе.
Варта нагадаць, што ў нашай краіне, згодна з планамі на новую пяцігодку, ставіцца задача да 2015 года 30 працэнтаў пярвічнай энергіі атрымліваць з уласных крыніц. Што датычыцца Дубровенскага льнозавода, то гэтая задача ўжо выканана ў першым годзе новай пяцігодкі. Эканомнае і беражлівае выкарыстанне энергарэсурсаў тут на першым плане.
Андрэй КВІР
Уважаемый автор статьи!
Возможно я несколько смогу Вас разочаровать, так как мои расчеты, показывают, что эффективность капиталовложений в данную энергоустановку, практически не окупятся.
Это легко считается:
Срок окупаемости определяется Т=К/П,
где К — полные капиталовложения, П — чистая прибыль
П=Э(т-с)- И, здесь Э- годовая выработка электроэнергии, т — тариф за электроэнергию, с — себестоимость собственной вырабатываемой электроэнергии.
Полные капиталовложения в данную установку обошлись порядка 1 млрд. рублей, что составляло около 300 тыс. долл. США.
Годовая выработка составит не более 210 000 кВтч.
П=210000(0,09-0,02)= 14700 долл. США.
Т=300000/14700 = 20,4 года.За это время и «кот сдохнет».
С уважением,
Игорь
P.S. А летом турбогенератор вообще работать не сможет, так как пар после турбины не куда будет девать.
Рейтинг комментария:00
Игорь, честно говоря, удивили и порадовали. Не часто встретишь такие содержательные и рациональные замечания к статье. Постараемся донести ваши мысли к руководству предприятия. Спасибо!
Рейтинг комментария:00