Самодеятельные артисты Дубровенщины вспомнили народный обряд

Дубровно, традиции, память

У гэтым годзе не спяшаецца да нас вясна. Ужо і гусі лётаюць некалькі дзён туды-сюды па-над прасцягамі палёў. Ужо і жаваронкаў чуваць з-пад нябёсаў. Шпакі шумна дзеляць свае хаткі — а цяпла няма. Нездарма, мабыць, нашы продкі вясну не проста чакалі, а гукалі, запрашалі, нібыта дарагога госця.
Вось і вырашылі фальклорныя гурты Дубровеншчыны ўздагаць народны звычай і паклікаць да нас маладую госцю.
Ролю вяснянак-заклічак выконвалі ансамбль песні «Грамніцы», узорны тэатр моды «Меланж» раённага Дома культуры і ўзорнае фальклорнае аматарскае аб’яднанне «Глыбінка» філіяла «Калінаўскі сельскі Дом культуры».

Народны фальклорны калектыў «Кудзеліца» не толькі вясну гукаў, але і гледачоў да абрадавых спеваў і гульняў далучыў (на здымку). На памяць аб яскравым свяце ў самадзейных артыстаў засталіся прыгожыя вясновыя дыпломы, а дубровенцам — вясёлы настрой і цеплае надвор’е.

Алена КАРСАКОВА.
Фота аўтара.