В сельхозпредприятиях Дубровенского района начали работать новые зерносушилки
Новыя збожжасушылкі пачалі работаць
Днямі завершаны пусканаладачныя работы і запушчаны ў работу новыя збожжасушыльныя комплексы ЗСК-30Ш-Ж вытворчасці “Лідсельмаш” у КУСГП імя Чарняхоўскага, “Першамайскае” і ААТ “Прыдубровенскае”. Гэта дазволіць гаспадаркам вырашыць праблему пасляўборачнай дапрацоўкі збожжа.
Нагадаем, што ў мінулым годзе былі здадзены ў эксплуатацыю новыя збожжасушылкі вытворчасці РА “Амкадор” у КУСГП “Прыдняпроўскі” і ААТ “Баброва-Агра”, а некалькі гадоў назад такі збожжасушыльны комплекс быў пабудаваны ў ААТ “Усход-Чырына”.
Сёння ў стадыі будаўніцтва (ужо закладзены падмуркі і завозіцца неабходнае абсталяванне) яшчэ тры збожжасушылкі ЗСК-30Ш-Ж: яны ўзводзяцца ў КУСГП “Зарубы”, ААТ “Якубава-Агра” і “Каманіна”. Іх здача ў эксплуатацыю плануецца ў лістападзе гэтага года.
Такім чынам, калі намечаная на гэты год праграма па ўзвядзенні новых збожжасушыльных комплексаў будзе выканана, то ў дзевяці гаспадарках праблема пасляўборачнай дапрацоўкі збожжа ў асноўным будзе вырашана.
А.КВІР
На здымку: новая збожжасушылка ЗСК-30Ш-Ж у КУСГП імя Чарняхоўскага