Как ведётся подготовка к отопительному сезону в Дубровенском районе

Дубровно, Дубровенский, зима, топливо, торфобрикет, дрова,гортоп, лесхоз

Каб зімой было цёпла ў доме

Дырэктар Дубровенскага філіяла абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблтоп” Анатоль Сяргеевіч Выбарны паведаміў, што іх арганізацыя забяспечвае палівам прыкладна 22 працэнты прыватных домаўладанняў, да якіх не падведзены прыродны газ. Отпуск і дастаўка паліва насельніцтву ажыццяўляецца згодна з чаргой. У горадзе Дуброўна на чаргу для атрымання паліва ставяць пасля прадастаўлення з ЖКГ даведкі аб складзе сям’і і патрэбнасці грамадзяніна ў цвёрдым відзе паліва. Тым домаўладанням, да якіх падключаны прыродны газ, паліва па даціруемых з бюджэту цэнах, не адпускаецца. Яны яго могуць набыць толькі па поўнаму кошту. Сельскіх жыхароў ставяць у чаргу на атрыманне паліва сельскія Саветы, якія дастаўляюць талоны на паліва ў Дубровенскі філіял.

А.С.Выбарны і вядучы эканаміст арганізацыі Антаніна Фёдараўна Дзмітровіч паведамілі, што пастаўкі торфабрыкету з заводаў-вытворцаў сёлета ідуць з некаторым апераджэннем графіка. Так, пры плане на першае паўгоддзе 2500 тон торфабрыкету Дубровенскаму філіялу “Віцебскаблтоп” за 6 месяцаў пастаўлена 2904 тоны. Выконвае графік паставак дроў УП “Віцебсклес”, а вось Аршанскі лясгас у першым паўгоддзі не выканаў свае абавязацельствы па пастаўках дроў: пры плане 1500 кубаметраў Дубровенскаму філіялу выдзелена 1153 кубаметры.

Тым не менш, як і ў мінулыя гады, існуе чарга на атрыманне паліва, даціруемага з бюджэту. Як паведаміла А.Ф.Дзмітровіч, па стану на 1 ліпеня ў чарзе на атрыманне брыкету стаяла 743 чалавекі, дроў — 281 чалавек. За першае паўгоддзе філіял забяспечыў торфабрыкетам 594 домаўладанні, дравамі — 211.
На 100 працэнтаў выкананы заяўкі на пастаўку торфабрыкету льготнай катэгорыі грамадзян, а дровамі — на 90 працэнтаў (не выкананы пакуль толькі тры заяўкі на пастаўку дроў).

Сёння работнікі Дубровенскага філіяла УП “Віцебскаблтоп” ставяць домаўладальнікаў на чаргу для атрымання торфабрыкету на снежань, а дроў — на кастрычнік.
А.С.Выбарны паведаміў такую навіну: з 18 ліпеня згодна з рашэннем Віцебскага аблвыканкама значна ўзраслі цэны на паліва. Так, калі да апошняга часу 1 тона брыкету па льготнай цане для насельніцтва каштавала 122 тысячы рублёў, то цяпер — 148,6 тысяч рублёў, дроў адпаведна 40 і 48,7 тысячы рублёў. Па сённяшніх цэнах за 4,5 тоны брыкету, якія адпускаюцца па норме, неабходна заплаціць 668 тысяч рублёў. А калі ўлічыць кошт пагрузкі і дастаўкі брыкету транспартам Дубровенскага філіяла, то за машыну брыкету, скажам, жыхару аграгарадка Ляды сёння неабходна заплаціць каля 1 мільёна рублёў. Гэта нямала. Вялікую ўдзельную вагу тут займае кошт дастаўкі паліва, асабліва для сельскіх жыхароў аддаленых вёсак.

Дубровно, Дубровенский, зима, топливо, торфобрикет, дрова,гортоп, лесхоз Як паведаміў А.С.Выбарны, у калектыўных дагаворах нямногіх гаспадарак прадугледжана такая льгота для добрасуменных работнікаў, як выдзяленне транспарту для дастаўкі паліва.

Выдзяляюць, па словах А.С.Выбарнага аўтатранспарт для дастаўкі брыкету сваім работнікам ААТ “Гігант-Агра”, “Усход-Чырына”, КУСГП імя Чарняхоўскага, некаторай катэгорыі работнікаў КУСГП “Арловічы”.


Ёсць магчымасць у жыхароў раёна весці нарыхтоўку дроў ўласнымі сіламі.

Аб гэтым нашаму карэспандэнту паведаміў ляснічы Дубровенскага лясніцтва Уладзімір Рыгоравіч Свішчоў.

Дубровно, Дубровенский, зима, топливо, торфобрикет, дрова,гортоп, лесхоз

—Нарыхтоўка дроў вядзецца ва ўсіх лясных масівах раёна, — гаворыць У.Р.Свішчоў. — У сельскіх жыхароў большасці вёсак ёсць магчымасць запасціся дровамі на зіму з ляснога масіва, які размешчаны ў непасрэднай блізасці ад населенага пункта, дзе яны жывуць. Пры гэтым не трэба прад’яўляць ніякіх даведак. Дастаткова вусна звярнуцца да работнікаў лясной гаспадаркі, якія працуюць у тым ці іншым масіве Дубровенскага, Кляноўскага і Асінторфскага лясніцтваў, з просьбай аб выдзяленні дроў. Дровы лясніцтвы адпускаюць у гатовым выглядзе з прамежкавых складаў у лесе.

У.Р.Свішчоў таксама паведаміў, што з 18 ліпеня павысіліся цэны на дровы, нарыхтоўваемыя ў лясніцтвах. Так, 1 кубаметр дроў, даўжынёй 2 метры, з бярозы, дуба, ясеня, лісвеніцы цяпер каштуе 26,2 тысячы рублёў; хвоі і алешніка — 25 тысяч рублёў; ёлкі, асіны, таполя, ліпы — 19,5 тысячы рублёў. Гэта цэны на дровы, якія складзены ў лесе і грамадзянам трэба самім паклапаціцца аб іх дастаўцы дамоў. Лясніцтвы таксама аказваюць паслугі па дастаўцы дроў насельніцтву, але іх магчымасці абмежаваныя. Таму трэба вывозіць дровы ўласным транспартам, ці звяртацца ў арганізацыі. Бухгалтар Дубровенскага лясніцтва Ніна Міхайлаўна Жыўрэня паведаміла, што ў лясніцтва штодзень звяртаюцца людзі з просьбай аб выдзяленні дроў. За першае паўгоддзе толькі гэтае лясніцтва адпусціла насельніцт-ву 526,4 кубаметры дроў. Такую ж работу праводзяць і іншыя лясніцтвы, якія размешчаны на тэрыторыі раёна.
—Ці ёсць абмежаванні ў аб’ёме нарыхтоўкі дроў уласнымі сіламі? — пацікавіўся я ў У.Р.Свішчова.
—Такія нормы не ўстаноўлены. Нашы работнікі выдзяляюць столькі дроў, колькі просіць грамадзянін.
Такім чынам, у насельніцтва ёсць два варыянты назапашвання паліва: купляць яго ў Дубровенскім філіяле “Віцебскаблтоп” ці ў лясніцтвах, якія размешчаны на тэрыторыі раёна.
Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *