Аўтапарк Дубровенскіх сельгаспрадпрыемстваў папoўнiўся новымі “МАЗамі”

Дубровно,Дубровенский,автомобили,лизинг,мазы

Нядаўна пры наведванні машыннага двара КУСГП “Зарубы” начальнік вытворчага аддзела райсельгасупраўлення Уладзімір Анішчанка адзначыў:
—Таварыш карэспандэнт, звярніце ўвагу вось на гэтыя два новенькія “МАЗы” з прычэпамі. Іх гаспадарка атрымала ў пачатку лістапада. Па аднаму такому аўтамабілю грузападымальнасцю 35 тон набылі таксама камунальныя сельгаспрадпрыемствы “Першамайскае”, “Арловічы”, імя Чарняхоўскага і райаграсэрвіс. Акрамя таго райаграсэрвіс і ААТ “Усход-Чырына” атрымалі па адным “МАЗе” з прычэпамі, грузападымальнасць якіх 58 тон. Гэта значыць, што за рэйс яны могуць перавезці амаль чыгуначны вагон збожжа.
—Аўтамабілі набылі па лізінгу? — пацікавіўся я ў Анішчанкі.
—Не, у растэрміноўку на тры гады. Першы ўзнос — 160 мільёнаў рублёў. Такім чынам, з улікам новых паступленняў гаспадаркі раёна маюць 69 “МАЗаў” рознай грузападымальнасці.
Аўтамабіль, грузападымальнасцю 58 тон (на здымку) давялося бачыць на машынным двары ААТ “Усход-Чырына”. Гэта сапраўдны аўтапоезд.

Андрэй КВІР. Фота аўтара.

12 thoughts on “Аўтапарк Дубровенскіх сельгаспрадпрыемстваў папoўнiўся новымі “МАЗамі”

  • 06.01.2016 в 5:17 пп
    Permalink

    незнают уже куда ети мазы девать все откозались начали теперь по клхозам распихивать,таких мазов с такой грузоподьемностью нет просто напросто,исправте статью несмешите людей

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 03.03.2016 в 7:38 пп
    Permalink

    Вялікі дзякуй за артыкул на беларускай мове.
    Калі ласка, публікуйце беларускамоўныя артыкулы часцей.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *