Днепровка отпраздновала юбилей (фото)
Некалькі дзён таму раённая газета “Дняпроўская праўда” ў святочнай абстаноўцы адзначыла свой 85-гадовы юбілей. Урачыстасць праходзіла ў раённым Доме культуры. У дзень правядзення мерапрыемства ў фае РДК былі арганізаваны прэзентацыя газеты і фотавыстава, з дапамогай якой можна было прасачыць асноўныя этапы, якія прайшла ў сваім развіцці наша “дняпроўка“ за 85 гадоў існавання, апавядалася аб людзях, якія працавалі ў розныя перыяды яе жыццядзейнасці. У глядзельнай зале быў поўны аншлаг: такім чынам верныя сябры газеты — нашы чытачы выказалі сваю павагу і бязмежную ўдзячнасць раённаму сродку масавай інфармацыі за паспяхова выконваемыя ім функцыі і задачы – быць актыўным інфарматарам, прапагандыстам і арганізатарам, і прыйшлі павіншаваць калектыў, які ў ёй зараз працуе, са святам. Самыя ганаровыя месцы ў зале былі адведзены ветэранам газетнай справы, шматлікім гасцям і супрацоўнікам рэдакцыі.
“Дняпроўскую праўду”, ветэранаў і калектыў, які зараз у ёй працуе, павіншавалі са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў А.В. Ціханава, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта С.В. Рыжанская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага райвыканкама Л.А.Дударава, прадстаўнікі іншых калегі па рабоце з іншых сродкаў масавай інфармацыі Віцебскай вобласці, прадстаўнікі аршанскай друкарні і аршанскага раённага вузла паштовай сувязі, працоўных калектываў і бюджэтных арганізацый Дубровенскага раёна, шматлікія госці, чытачы няштатныя аўтары раённай газеты.
Галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя газеты “Дняпроўская праўда” і праграмы радыёвяшчання “Дубровенскі радыёвеснік” Святлана Шурпакова ў сваім выступленні падкрэслілала, што ўсе поспехі і дасягненні калектыў газеты звязвае і раздзяляе са свамі чытачамі, і выказала ўпэўненасць у тым, што такое ж плённае супрацоўніцтва і такі творчы тандэм паміж газетай і чытацкай аўдыторыяй, які наладжаны зараз, захаваецца і ў будучым.
Цудоўныя музычныя падарункі зрабілі раённай газеце супрацоўнікі раённага Цэнтра народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці, дзіцячай школы мастацтваў, выхаванцы цэнтра дзяцей і моладзі і сярэдняй школы №1 г.Дуброўна.
Сёння ў калектыве раённай газеты ”Дняпроўская праўда” працягваюцца звычайныя працоўныя будні, насычаныя не толькі творчай, але і вельмі карпатлівай працай па стварэнні новых выпускаў газеты, якую з нецяпреннем чакаюць чытачы . Наперадзе ва ўсіх нас новыя сустрэчы з вамі, сябры, аўтарамі і героямі будучых аповедаў і карэспандэнцый, і вядома ж, новыя юбілейныя даты. Шмат гадоў назад паэт Аляксандр Левікаў і кампазітар Вано Мурадэлі напісалі гімн журналістаў, у якім ёсць такія радкі: “Правде в жизни верны во всем, этой правды негасимый свет от своих блокнотов донесем до потомков через толщу лет”. Менавіта ў іх заключаны галоўны дэвіз раённай газеты “Дняпроўская праўда” і калектыву, які тут працуе.
Лідзія ЧАПЯЛОВА.
ЗАГЛЯНИТЕ НА «ФОТОМИНУТКУ»!