Осеннее кафе работало в дубровенской школе

Дубровно, дубровенский, осень, ученики

Восеньскія канікулы, гэта цудоўны час, калі можна сабрацца разам з сябрамі і цікава правесці некалькі гадзін. Дажджлівае i халоднае восеньскае надвор’е не сапсавала настрой наведвальнiкам «Восеньскага кафе», якое гасцiнна расчынiла свае дзверы ў актавай зале сярэдняй школы №2 г.Дуброўна, дзе сабралiся вучні старэйшых класаў, госцi, i педагогi.
Арганiзатарамi свята сталi адзiнаццацiкласнiкi школы, якiя ў якасцi пачастункау падрыхтавалi конкурсныя заданнi для сваiх малодшых сяброў. Кожны класс, з 8 па 11, прадаставiў каманду, якая складалася з шасцi ўдзельнiкаў. Усе каманды размясцiлiся за прыгожа аформленымi восеньскiмі матывамі столiкамi, дзе былi i букеты-ікебаны, i восеньскiя кампазiцыi з садавiны, i зробленыя сваiмi рукамi сувенiры-загадкi.

Дубровно, дубровенский, осень, ученики

Нечаканым i прыемным сурпрызам для ўсiх прысутных стала выступленне госцi са сталiцы – Юлii Мажылоўскай, удзельнiцы адборачнага тура дзiцячага конкурса «Еўрабачанне — 2016». За выступленнем юнай спявачкi чытачы газеты маглi назiраць на тэлеканале «Беларусь-1» у жнiўнi гэтага года. Юлiя прыехала на выхадныя да бабулi, i прыйшла ў школу, дзе некалi вучыўся яе бацька. Таленавiтае и яскравае выступленне Юлii Мажылоўскай задало творчы i пазiтыўны настрой вечару.

Дубровно, дубровенский, осень, ученики

Усе каманды актыўна ўдзельнiчалі ў конкурсах. Кожны стараўся паказаць свае таленты i здольнасцi.
Вучнi 9 «А» класа разам са сваiм класным кiраўнiком В.Л.Трутка нават знялi музычны фiльм, у якiм упэўнена распавядалi гледачам пра тое, что «восенi не будзе нiколi», что жаркiя праменьчыкi лета застануцца з кожным назаўсёды. А выхаванцы В.А.Максiмавай, вучнi 9 «Б» класа, выканалі цудоўны вальс.
Самым таленавiтым у конкурсе акцёрскага майстэрства прызнаны вучань 8 «Б» класа Сяргей Цярно. А у конкурсе «Кактэль з вясёлых пытанняў» перамагла каманда 8 «А» класа.

Дубровно, дубровенский, осень, ученики

Парадавала гледачоў и асеннее дэфіле. На суд строгага журы былi прадстаўлены камплекты адзення, змадэлiраваныя самiмi вучнямi. У гэтай намiнацыi адзiнагалосна лепшымi сталi дзесяцiкласнiкi Карына Самажонава i Слава Стрыгiн.

Дубровно, дубровенский, осень, ученики

Класны кiраўнiк 11 класа А.В.Кунец кажа:
— Увогуле такая праграма была падрыхтавана упершыню. Форма правядзення мерапрыемства зацiкавіла ўсiх без выключэння. Усе класы рыхтавалi дамашнiя заданнi, вакальныя нумары, касцюмы, афармлялi памяшканне. Тэматычная адпаведнасць усёй сцэнарнай распрацоўкі, тэксты вядучых конкурсаў i вакальных нумароў дазволiлi стварыць насычаную сяброўскую атмасферу сапраўднага свята, прыемнага правядзення часу «класнай» кампанii ва ўтульным і напоўненым асеннiмi фарбамi і сонечным настроем школьным кафе.

Алена ХМЯЛЬНІЦКАЯ,
педагог-арганізатар сярэдняй школы №2 г.Дуброўна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *