Молодые специалисты Дубровенщины пообщались в неформальной обстановке
Нядаўна ў малой зале райвыканкама адбылася чарговая сустрэча з маладымі спецыялістамі, якія прыехалі ў гэтым годзе працаваць у наш раён. Спачатку Анатоль Іванавіч Лукашоў, старшыня райвыканкама, пазнаёміў новыя кадры з жыццём Дубровенскага раёна.
А Святлана Валер’еўна Рыжанская, намеснік старшыні райвыканкама, падзялілася цікавымі статыстычнымі звесткамі: “Многае робіцца ў нашым раёне для рашэння жыллёвых пытанняў моладзі. У сельскай мясцовасці за 2006-2010 гады выдзелен 141 дом для маладых спецыялістаў і маладых сем’яў, у горадзе 12 маладых спецыялістаў забяспечаны службовым жыллём і 10 – пакоямі ў інтэрнаце Дубровенскага дзяржпрафліцэя. У гэтым годзе ў раён прыехалі 56 маладых спецыялістаў. На сяле для іх было выдзелена 6 дамоў, 4 маладыя спецыялісты былі забяспечаны службовым жыллём і 9 – пакоямі ў інтэрнаце”.
Потым спецыяліст з “Беларусбанка” пазнаёміў моладзь з умовамі льготнага крэдытавання жылля. А тым, каму яно патрэбна, было прапанавана стаць у чаргу на жыллё.
Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Марыя Мендзелева запрасіла ўсіх маладых спецыялістаў у раённы Дом культуры на пасяджэнне клуба “Малады спецыяліст”, дзе хлопцы і дзяўчаты змаглі пагаварыць ў неафіцыйнай абстаноўцы.
Валянціна ШАВЯКА
ЗАГЛЯНИТЕ НА «ФОТОМИНУТКУ»!