Яйца к Пасхе красят в Чистый четверг

Дубровно, Беларусь, Пасха, яйцо, красить яйца, церковь, православие, праздник

Крышку гісторыі

Звычай фарбаваць яйкі бярэ свой пачатак з часоў імператара Тыберыя. Неўзабаве пасля Уваскрэсення Хрыстовага ў Рыме для пропаведзі Евангелля з’явілася Марыя Магдаліна, якая ў якасці падарунка паднесла імператару курынае яйка са словамі: “Хрыстос уваскрэс!”. Імператар ёй не паверыў і адказаў, што хутчэй курынае яйка пачырванее, чым ён паверыць у тое, што нехта можа ўваскрэснуць з мёртвых. І ў той жа час белае яйка стала чырвоным.

Сёння мы фарбуем яйкі ў розныя колеры, распісваем іх, упрыгожваем бісерам. Велікодныя яйкі ператварыліся ў вытанчаны падарунак. Іх вырабляюць з дрэва, шкла, дэкаратыўнага каменю, каштоўных металаў. Іх захоўваюць, збіраюць цэлыя калекцыі. Вытворчасць велікодных яек стала своеасаблівым відам мастацтва.

“Ювелірны шэдэўр”

Хто не чуў пра знакамітыя велікодныя яйкі Фабержэ? Ювелірны цуд неверагоднай прыгажосці, які пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі… Аднак для таго, каб стварыць падобную прыгажосць, зусім не абавязкова быць ювелірам. Дастаткова мець жаданне, крыху цярпення і… рознакаляровы бісер.

Для ўпрыгажэння бісерам выкарыстоўвайце драўляную загатоўку, пакрыйце яе марылкай, затым лакам. Яйка можна ўпрыгожыць суцэльным пляценнем, сеткай ці зрабіць “паясок” — выбірайце схему — і наперад!

А калі вы не ўмееце плесці з бісера — таксама не бяда. Можна проста нанізаць рознакаляровыя бісерыны на нітку і наклеіць на аснову.

Для работы спатрэбіцца: бісер некалькіх колераў, тонкая лёска ці нітка, іголка, клей ці двухбаковая плёнка-самаклейка.

Загадзя прадумайце чаргаванне каляровых палосак ці малюнак. Ачышчаную паверхню загатоўкі пакрыйце самаклейкай на адну чвэрць вышыні і акуратна накладвайце спіраллю бісерны ланцужок.

Калі для фіксацыі вы выкарыстоўваеце клей, вам давядзецца рабіць усё па частках, каб даць клею падсохнуць. Старайцеся прыклейваць бісер шчыльна і роўна, рад за радам, пакуль уся паверхня яйка не будзе пакрытая ўзорам. Аднак паверхню яйка неабавязкова цалкам пакрываць малюнкам. Замацуйце ўзор толькі на бакавой паверхні і ён будзе ярка вызначацца на беласнежным фоне.

Можна паэксперыментаваць і з іншымі матэрыяламі: напрыклад, з ніткамі ці тканінай.

Вазьміце на заметку

Велікодныя яйкі, атрыманыя ў падарунак, надзяляліся цудадзейнымі ўласцівасцямі. Іх закопвалі ў збожжа, падрыхтаванае для пасеву, каб атрымаць багаты ўраджай, імі гладзілі хатнюю жывёлу, каб яна была здаровай, нават кідалі ў дом, каб патушыць пажар. Свае велікодныя звычаі і прыкметы былі і ў дзяўчат. Яны ўмываліся вадою, у якой фарбаваліся яйкі, каб быць прыгожымі і румянымі. Акрамя таго, хрысціяне лічылі, што асвячоныя велікодныя яйкі валодалі сілай дапамагаць у цяжкія і важныя хвіліны жыцця.

Парада

Каб шалупайка падчас гатавання не патрэскалася, загадзя дастаньце яйкі з халадзільніка і дайце ім “сагрэцца” пры пакаёвай тэмпературы. Варыць яйкі трэба ў падсоленай вадзе. Пасля афарбоўкі змажце яйкі алеем — гэта дадасць бляску і яркасці.

Калі гатаваць святочны стол?

Кулічы можна пячы загадзя, калі ёсць вольны час. Яйкі фарбуюць у Чысты чацвер. Тварожную пасху можна пачаць гатаваць у чацвер увечары, каб да суботы яна стала густой і захоўвала форму.

Светлых і радасных святаў!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *