Определились лидеры жатвы 2015 года

Дубровно,Дубровенский,жатва,лето,жара,урожай

Спякота, якая стаіць з першых дзён жніўня, спрыяе высокім тэмпам уборкі ўраджаю. У выніку ў суботу, 8 жніўня, жніво ў раёне мінула свой экватар.
А яшчэ ў той дзень стала вядома прозвішча камбайнераў экіпажа, які першым у раёне пераадолеў рубеж па намалоце 1000 тон збожжа. Гэта Ула¬дзімір РАДЗЕЎСКІ і Уладзімір ХАРКЕВІЧ з ААТ “Каманіна”, якія з першых дзён сёлетняга жніва ў ліку лідараў раённага спаборніцтва камбайнераў.
Асабліва плённым для гэтага экіпажа выдалася мінулая пятніца, калі з бункера камбайна “Ліда-1300” яны выгрузілі 124 тоны збожжа. Такі рэкордны вынік дазволіў абыйсці па намалотах таварышаў па працы Аляксея Чаркасава і Юрыя Тарасевіча, якія да гэтага былі лідарамі раённага спаборніцтва.

Дубровно,Дубровенский,жатва,лето,жара,урожай

На раніцу ў панядзелак, калі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Рубанцаў і аўтар гэтага матэрыялу завіталі ў ААТ “Каманіна”, каб павіншаваць Уладзіміра Радзеўскага і яго памочніка з працоўнай перамогай, на рахунку тых было 1132 тоны намалочанага збожжа — на 24 тоны больш, чым у экіпажа А.Чаркасава.
Дарэчы, гэта не першая працоўная перамога Уладзіміра Радзеўскага. За доўгія гады працы механізатарам у гаспадарцы ён неаднойчы быў у ліку пераможцаў і прызёраў раённага спаборніцтва. А ў мінулае жніво Уладзімір Радзеўскі быў прызнаны пераможцам абласнога спаборніцтва сярод камбайнёраў, якія працавалі на камбайнах “Ліда-1600”. За сезон ён разам з сынам Андрэем намалацілі 1769 тон збожжа. Гэта быў лепшы паказчык у вобласці і бацька з сынам прымалі ўдзел у абласных “Дажынках” у Гарадку.
Міхаіл Іванавіч Рубанцаў шчыра павіншаваў Уладзіміра Радзеўскага з працоўнай перамогай і ўручыў яму дыплом і грашовую прэмію, пажадаў высокіх намалотаў і новых працоўных перамог.
Па стане на раніцу ў панядзелак рубеж па намалоце 1000 тон збожжа пераадолелі сем экіпажаў, прозвішчы якіх апублікаваны ў сённяшнім нумары газеты пад рубрыкай “Правафланговыя на жніве”.
Варта заўважыць, што высокім намалотам спрыяла не толькі старанная праца камбайнераў, але і багаты ўраджай, які вырас на палетках большасці гаспадарак раёна. У трох гаспадарках — ААТ “Праўда-С”, “Якубава-Агра” і КУСГП “Прыдубровенскі” — намалочваюць з гектара больш за 50 цэнтнераў зерня, а ў сярэднім па раёне — 38,9 цэнтнера, што на некалькі цэнтнераў больш, чым у мінулым рэкордным па ўраджаю збожжавых годзе.
Сёння галоўная задача хлебаробаў убраць вырашчаны ўраджай да апошняга зярнятка.

Дубровно,Дубровенский,жатва,лето,жара,урожай

І яшчэ адно віншаванне адбылося ў панядзелак. На гэты раз намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Петрыкава і артысты аўтаклуба віншавалі з працоўнай перамогай і надыходзячым міжнародным днём моладзі Уладзіміра Смаленскага, камбайнера ААТ “Герой”. Ён першым сярод маладых камбайнераў раёна намалаціў тысячу тон збожжа. Аксана Іванаўна ўручыла У.Смаленскаму падарунак і адзначыла, што гэта перамога для камбайнера не першая. Ен з’яуляецца лідарам на працягу апошніх некалькі год. Не раз быў на свяце працаўнікоў сяла “Дажынкі”. А.Петрыкава шчыра падзякавала за плённую працу і пажадала і новых поспехаў, і здзяйснення мар, а дзяўчаты падаравалі добрую песню.
Андрэй КВІР, Алена КАРСАКОВА

2 thoughts on “Определились лидеры жатвы 2015 года

  • 13.08.2015 в 9:59 дп
    Permalink

    Смоленский, харош уже ленточки каждый год собирать!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 13.08.2015 в 4:59 пп
    Permalink

    Первым был Чекчиков

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *