Жители Дубровно водили хороводы с «Кудзеліцай»
Велікоднымі яечкамі ды масленічнымі аладкамі балавалі сваіх гасцей таленавітыя гаспадыні з народнага фальклорнага калектыву “Кудзеліца”. А яшчэ спявалі для іх валачобныя песні ды вадзілі купальскія карагоды. Магчыма, не па сезоне – затое ў задавальненне!
25 кастрычніка на сцэне раённага Дома культуры сваю канцэртную праграму прадставілі гледачам удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Кудзеліца”.
Шэраг народных святаў, а таксама іх традыцыі і абрады ўзгадалі артысты падчас свайго выступлення. Яны пазнаёмілі публіку з музычнай фальклорнай спадчынай роднага краю, са святочнымі прыкметамі і звычаямі, характэрнымі жыхарам Дубровеншчыны.
А юныя гледачы нават нароўне з “Кудзеліцай” змаглі прыняць удзел у самой канцэртнай праграме. Дзецям, якіх выклікалі на сцэну нашы артысты, пашчасціла паспытаць масленічных аладак, павадзіць купальскія карагоды і пагуляць у традыцыйную гульню Вялікадня – біткі з яечкамі.
А тым, каму не хапіла пачастункаў ад кудзесніц з “Кудзеліцы”, крыўдзіцца не прыйшлося, бо добры настрой, яркія ўражанні і шчырыя ўсмешкі дасталіся ўсім прысутным!
Ганна КАЦІКАВА
Ох и нравятся мне эта Куделица=) Отжигают везде, где бывают=)
Так держать!
Рейтинг комментария:00