Эрнест Ялугин посетил Дубровенщину

Дубровно,Дубровенский,дети,книги,чтение,родина,память

Нядаўна ў  раёне пабываў беларускі пісьменнік, наш зямляк Эрнэст Ялугін, які наведаў сваю малую радзіму — вёску Асінаўка, пабываў у Будскай сярэдняй школе, сустрэўся з навучэнцамі гарадскіх школ. Сустрэча з пісьменнікам у Дуброўне проходзіла ў дзіцячай школе мастацтваў, на яе, акрамя вучняў, сабраліся настаўнікі, бібліятэкары, члены рабочай групы па стварэнні музея, усе, хто цікавяцца творчасцю Э.В.Ялугіна.
Дубровно,Дубровенский,дети,книги,чтение,родина,память
Размову са сваімі чытачамі Эрнэст Ялугін вёў на роднай беларускай мове. Апавядаючы пра сабе, адзначыў, што Дубровеншчына назаўсёды застанецца ў яго сэрцы вобразам малой радзімы. Яго бацькі прымалі ўдзел у будаўніцтве Асінбуда: баць­ка, Васіль Мартынавіч, працаваў механікам, маці Ніна Дзмітраўна — на будаўніцтве. Перад вайной сям’я Ялугіных пераехала ў Оршу: бацька быў назначаны кіраўніком аднаго з аршанскіх прадпрыемстваў. Творчую дзейнасць Эрнэст Ялугін пачаў у Мсціслаўлі, працуючы ў раённай газеце. Першым яго творам была апо­весць “Камяні Млечнага шляху”, у якой ён апавядаў пра сваё дзяцін­ства, пра ўсё тое, што яму, хлапчуку, прыйшлося перажыць у часы вайны.

Эрнэсту Ялугіну належыць многа твораў: некаторыя з іх былі прадстаўлены на імправізаванай выставе ў зале, дзе адбывалася  сустрэча.

Кніга Ялугіна “Мсціслаўскі посах” лічыцца сапраўдным беларускім бест­сэлерам, у ёй — гісторыя Беларусі.

Яго пяру належаць аповесць “Без эпітафіі”, зборнікі нарысаў ”Салёная планета”, раманы, прысвечаныя рэвалюцыйным падзеям у Алжыры, якія маюць назву “Астравы”, “Алжырская пастка”. Самыя буйныя творы Эрнэста Ялугіна прысвечаны гісторыі і драматычным падзеям Вялікага Княства Літоўскага — “Ідзі і кажы”, “А потым рай”, “Перад патопам”, яму належаць эсэ (роздум) “Рой чалавечы”, “Нармандскі след”, “Убачыць Мсціслаўца”.

Вучні з цікавасцю слухалі аповед пісьменніка пра сучасную літаратуру, пра яго сустрэчы і сяброўства з Рыгорам Барадуліным, Васілём Быкавым, Уладзімірам Караткевічам,  адказы на пытанні, якія датычыліся  адносін да беларускай мовы і літаратуры, выкарыстання інтэрнэт-рэсурсаў у пазнанні інфармацыйнай прасторы, прасілі аўтографы на памяць аб сустрэчы.
Дубровно,Дубровенский,дети,книги,чтение,родина,память
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Л.А.Дударава шчыра падзякавала Э.В.Ялугіну за тое, што ён знайшоў час для сустрэчы, за  яго цікавы аповед і ўручыла Эрнэсту Васільевічу сувеніры, вырабленыя рукамі майстроў Дома рамёстваў — гліняны гарлачык з эмблемай дубровенскага брэнда — фестывалю “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” і пояс-абярэг, які, па народным паданні, ахоўвае ад розных нягод і напасцяў. Дырэктар раённай бібліятэчнай сістэмы Н.Фарэйтарава прыпаднесла госцю штодзённік, каб у яго ён запісваў свае думкі, тэмы, вобразы герояў сваіх  новых твораў.

Лідзія ЧАПЯЛОВА.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *