Что обозначают главные государственные символы Республики Беларусь?

Дубровно, Беларусь, государственные символы, флаг, герб, гимн, история, государство, республика, страна

Звонкі май багаты на патрыятычныя святы. Так, у другую яго нядзелю, 13 мая, грамадзяне нашай краіны адзначаць Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.

Тры асноўныя сімвалы нашай дзяржавы – гэта флаг, герб і гімн. Як усім нам вядома, раней беларуская сімволіка была іншая, зараз мы карыстаемся абноўленым варыянтам.

Па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы 14 мая 1995 года ў рэспубліцы адбыўся першы ў яе гісторыі рэферэндум. Адным з пытанняў, што выносіліся на абмеркаванне, было наступнае: «Ці падтрымліваеце Вы прапанову аб увядзенні новага Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь?»

Станоўчы адказ на гэтую прапанову далі 75,1 працэнтаў грамадзян, што прынялі ўдзел у рэферэндуме. Па выніках рэферэндуму Прэзідэнт Беларусі 7 чэрвеня 1995 года падпісаў два ўказы: № 213 «Аб зацвярджэнні эталона Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Палажэння аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь» і № 214 — «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Дзяржаўным флагу Рэспублікі Беларусь». Так у Беларусі з’явіліся новыя Дзяржаўны герб і Дзяржаўны флаг, якія дзейнічаюць і сёння.

Дубровно, Беларусь, государственные символы, флаг, герб, гимн, история, государство, республика, страна

Што ўяўляе сабой беларуская сімволіка, ведае кожны грамадзянін нашай краіны. Як тлумачыцца яе значэнне, мы коратка раскажам.

Дубровно, Беларусь, государственные символы, флаг, герб, гимн, история, государство, республика, странаДзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь мае выгляд прамавугольнага палотнішча, якое, у сваю чаргу, складаецца з двух гарызантальных палос: верхняй — чырвонага колеру і ніжняй — зялёнага. Стаўленне шырыні палос чырвонага і зялёнага колеру — 2:1. Стаўленне шырыні Дзяржаўнага флаг Рэспублікі Беларусь да яго даўжыні — 1:2. Каля тронка (дрэўка) вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, якое складае 1/9 даўжыні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.

Чырвоны колер флага тлумачыцца гісторыяй: гэта колер пераможных штандартаў грунвальдскай перамогі беларускіх палкоў над крыжакамі, колер сцягоў дывізій Чырвонай Арміі і беларускіх партызанскіх брыгад, якія вызвалялі Радзіму ад фашысцкіх акупантаў і іх прыслужнікаў. Зялёны колер — гэта колер надзеі, вясны і адраджэння, колер лясоў і палёў, якімі так славіцца наш родны кут, якія неаднойчы апявалі ў сваіх творах славутыя паэты беларускай зямлі. Беларускі арнамент сімвалізуе культурную спадчыну народа, духоўнае багацце нацыі, адзінства яе песняроў і творцаў з народам.

Дубровно, Беларусь, государственные символы, флаг, герб, гимн, история, государство, республика, странаШто датычыцца герба, то ён мае багатую гісторыю і неаднойчы змяняў свой знешні выгляд: “Пагоня” з вершнікам на кані, потым серп з молатам з надпісам “Пралетырыі ўсіх краін, яднайцеся!» на дзвюх дзяржаўных мовах, і нарэшце – абрыс роднай краіны ў сонечных праменях. Сёння Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь мае наступны выгляд: зялёны контур краіны ў залатых промнях сонца над зямным шарам. Зверху контуру знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Сам герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева — ільну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам: «Рэспубліка Беларусь».

Герб, флаг і гімн – яны як пашпартныя даныя нашай Радзімы, а значыць, іх гісторыя – гэты гісторыя Беларусі – наша з вамі! Нездарма ў гэты святочны дзень на флагштоку на Кастрычніцкай плошчы сталіцы падымаюць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь. На цырымоніі прысутнічаюць ветэраны, моладзь, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў сталіцы. Аналагічныя мерапрыемствы праходзяць і ў іншых гарадах рэспублікі.

Падрыхтавала Ганна КАЦІКАВА
Фота з архіва РК ГА «БРСМ», а таксама сайтаў belta.by і belarus.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *