12 мая дубровенцы разам з усімі грамадзянамі Беларусі ўрачыста ўшаноўвалі галоўныя дзяржаўныя сімвалы: сцяг, герб і гімн

Дубровно,праздник, символы государства

На мітынгу прысутнічалі старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, моладзі і ветэранаў. На пляцоўку каля раённага Дома культуры, побач з помнікам Ганны Нікандравай, пад гукі марша юнакі-навучэнцы сярэдняй школы №1 г.Дуброўна імя Г.Нікандравай вынеслі Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Гонар ўзняць сцяг на флагшток быў прадастаўлены пераможцам рэспубліканскага турніра па робататэхніцы вучням сярэдняй школы №2 імя Ю.Смірнова Паўлу Бяркозаву і Яўгену Балабанаву.

Затым над пляцоўкай загучала велічная мелодыя Дзяржаўнага гімна краіны — яго праспявалі разам усе ўдзельнікі мерапрыемства.
Са словамі віншаванняў да землякоў звярнулася намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама, старшыня РА РГА «Белая Русь» Святлана Рыжанская. Яна нагадала прысутным, што дзяржаўныя сімвалы адлюстроўваюць і аб’ядноўваюць мінулае нашага народа і мары пра будучыню.
— Герб, сцяг і гімн адлюстроўваюць глыбокае паважанне каштоўнасцей, якія нам перадалі нашыя продкі. Гэта шчырая ўдзячнасць за воінскія подзвігі і працоўныя здабыткі, дзякуючы якім мы жывём зараз пад мірным небам ў квітнеючай краіне. Гэта запавед пра тое, што мы зараз адказныя за сённяшні і заўтрашні дзень нашага грамадства і павінны рабіць ўсё, каб на нашай зямлі панавала згода і стваральная праца. Вам, юнакі і дзяўчаты, я жадаю захоўваць традыцыі продкаў, шанаваць гісторыю Беларусі і мацаваць яе незалежнасць сваімі справамі, — адзначыла Святлана Рыжанская.

Юнакі і дзяўчаты Дубровеншчыны, як і тысячы прадстаўнікоў маладога пакалення Беларусі, прынеслі клятву вернасці дзяржаўным сімвалам краіны.
— Гэта вельмі хвалюючая па¬дзея, — падзяліўся ўражаннямі вучань сярэдняй школы №1 г.Дуброўна Мікіта Касмакоў. — Словы клятвы, як і словы гімна, маюць вялікі сэнс, яны накіроўваюць на тое, што мы павінны быць адказнымі за лёс краіны. Павінны добра вучыцца, актыўна ўдзельнічаць у жыцці малой радзімы, сталець і станавіцца сапраўднымі грамадзянамі нашай краіны. Я гэта ведаў заўжды, але пасля вымаўлення клятвы, адчуваешь яшчэ большую адказнасць.
Юнакам і дзяўчатам ёсць з каго браць ўзор актыўнай грамадскай пазіцыі: на мітынгу адбылася яшчэ адна падзея — уручэнне партыйных білетаў новым членам Беларускай партыі «Белая Русь».
— Шчыра вітаю аднадумцаў, не¬абыякавых, актыўных і мэтанакіраваных. Тое, што менавіта ў такі дзень мы прымаем ў свае рады два дзясятка новых членаў, сведчыць аб тым, што дзейнасць нашай партыі накіравана на падтрымку лепшых здабыткаў беларускай дзяржаўнасці. Мы імкнемся мацаваць повязь пакаленняў, захоўваць традыціі, разам ствараць новае ў адзінстве і згодзе ў адпаведнасці з радкамі Дзяржаўнага гімна, — адзначыла старшыня Дубровенскага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Ларыса Крыштопава.

Акрамя таго, падчас мерапрыемства былі падведзены вынікі творчых конкурсаў і праектаў, якія прайшлі на Дубровеншчыне ў дні святкавання Вялікай Перамогі. Дыпломы і падарункі пераможцам і ўдзельнікам уручылі Святлана Рыжанская і старшыня Дубровенскага аб’яднання прафсаюзаў Ірына Сокалава.
На працягу ўрачыстага мерапрыемства актывісты БРСМ праводзілі акцыю «Роднае-народнае» па папулярызацыі дзяржаўных сімвалаў.