Время сеять рапс

Дубровно, дубровенский, посевная, рапс, семинар

У перыяд з 10 па 20 жніўня аптымальныя каляндарныя тэрміны сяўбы азімага рапсу ў нашай кліматычнай зоне. А напярэдадні, 9 жніўня, на адным з палеткаў КУСГП “Першамайскае” адбыўся раённы семінар кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, на якім абмяркоўвалі арганізацыйныя і тэхналагічныя аспекты сяўбы гэтай культуры.
Сёлетняя сяўба азімага рапсу, як падкрэсліў намеснік начальніка райсельгасупраўлення Валерый Мельнік, мае свае асаблівасці, бо будзе праходзіць ва ўмовах вельмі слабай забяспечанасці фосфарнымі і калійнымі угнаеннямі, якія маюць выключна важнае значэнне для зімоўкі раслін рапса. Таму ў склаўшыхся ўмовах перш за ўсё неабходна падабраць палеткі з добрымі папярэднікамі пад рапс і з багатым запасам у глебе макраэлементаў. Па-другое, якасна, згодна з тэхналогіяй, падрыхтаваць поле і пасеяць рапс у каляндарныя тэрміны. Толькі ў такім выпадку ў склаўшыхся ўмовах можна разлічваць, што сфарміруецца добры ўраджай.
На 88-гектарным палетку ў КУСГП “Першамайскае”, дзе праходзіў семінар і вялася сяўба рапсу, раней на працягу некалькіх гадоў была паша. Гэта, па словах В.Мельніка, добры папярэднік для рапсу, бо ў глебе дастатковы запас угнаенняў для развіцця культуры. Вельмі важна і тое, што поле якасна падрыхтавана да сяўбы: яго ўзаралі, потым дзярніну парэзалі дыскатарам і двойчы апрацавалі агрэгатам АКШ. Палетак добра выраўнены, пры такой перадпасяўной апрацоўцы насенне якасна задзелваецца ў глебу. А для таго, каб з’явіліся раўнамерныя дружныя ўсходы, услед за пасяўным агрэгатам пусцілі трактар з воданаліўнымі каткамі, якія прыкаталі верхні слой глебы.
—Вось па такой тэхналогіі і павінны сёлета весці сяўбу азімага рапсу ва ўсіх гаспадарках. Толькі якасна пасеяўшы ў склаўшыхся ўмовах недахопу ўгнаенняў, мы можам разлічваць на добры ўраджай, — падкрэсліў у канцы семінара старшыня райвыкан¬кама Анатоль Лукашоў.
Па стане на 12 жніўня да сяўбы рапсу прыступілі 7 гаспадарак. У цэлым па раёне гэтай культурай засеяна 497 гектараў.

Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *