Белорусско-французскому эксперименту помешала известь

Дубровно, лён, Франция, Беларусь, сельское хозяйство, международный эксперимент, льнозавод, известь

Як мы паведамлялі, у нашым раёне ў апошнія два гады па ініцыятыве Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і рэспубліканскага аб’яднання “Белаграсэрвіс” праводзіцца эксперымент па вырошчванню лёну па дзвюх тэхналогіях — французскай і беларускай. Мэта эксперыменту — на практыцы высветліць, чыя тэхналогія ва ўмовах Віцебшчыны, дзе сканцэнтраваны асноўныя пасяўныя плошчы “беларускага шоўку”, больш эфектыўная.

У гэтым годзе, як і ў мінулым, два доследныя ўчасткі па 15 гектараў кожны размяшчаліся ля вёскі Чырвоная Слабада, але на іншым полі. Французскі ўчастак быў засеяны сортам “Алізэ” першай рэпрадукцыі, участак Рэспубліканскага навукова-доследчага інстытута лёну — сортам “Блакіт” матачнай рэпрадукцыі.

Як і ў мінулым годзе, штодзённы кантроль за ростам лёну на французскім участку вялі аграномы льнозавода і па інтэрнэту перадавалі інфармацыю ў Францыю, на падставе якой французскі спецыяліст даваў указанні, якія тэхналагічныя аперацыі неабходна выканаць на льняным полі. За развіццём лёну на ўчастку навукова-доследчага інстытута перыядычна сачылі вучоныя інстытута.

Ураджай лёну ўбраны. Якія вынікі эксперыменту? Аграном-насенневод Таццяна Пятроўна Каралёва дала аўтару гэтага матэрыялу параўнальную характарыстыку вырошчвання і ўборкі даўгунцу на эксперыментальных участках.

З яе вынікае, што на ўчастку навукова-доследчага інстытута лёну нарыхтавана 56,3 тоны трасты сярэднім нумарам 1.10, што ў пераводзе складае 18,8 тоны льнавалакна або па 12,5 цэнтнера з гектара. На французскім участку нарыхтавана 55,6 тоны трасты, сярэднім нумарам 1.08, што ў пераводзе складае 18,5 тоны валакна або па 12,3 цэнтнера з гектара.

Як бачым, на эксперыментальных участках ураджайнасць лёну амаль аднолькавая і яна зусім нязначна перавышае сярэднюю ўраджайнасць лёну з палеткаў ільнозавода, дзе атрымана па 12 цэнтнераў. Нагадаем, што ў мінулым годзе ўраджайнасць даўгунцу на французскім участку склала 18,1 цэнтнера валакна. На ўчастку навукова-доследчага інстытута лёну — 16,7 цэнтнера.

Чаму на доследных участках ураджайнасць даўгунцу значна ніжэйшая, чым у мінулым годзе, у той час, як на палетках ільнозавода яна павялічылася на 1 цэнтнер? Пракаменціраваць сітуацыю я папрасіў дырэктара ААТ “Дубровенскі льнозавод” Анатоля Дзмітрыевіча Басянкова.

—Эксперымент па вызначэнню, чыя тэхналогія вырошчвання лёну лепшая ва ўмовах Віцебшчыны, яшчэ летам вымушаны былі прыпыніць, — гаворыць Анатоль Дзмітрыевіч Басянкоў. — Справа ў тым, што поле, дзе размяшчаліся эксперыментальныя ўчасткі, раней было няякасна правапнавана па прынцыпу: дзе густа, а дзе пуста. Эксперыментальныя ўчасткі размясціліся там, дзе былі ўнесены павышаныя дозы вапны. А лён, як вядома, родзіць на слабакіслых глебах. Сітуацыю ўскладніла чэрвеньская спякота. У выніку лён быў пашкоджаны кальцыевым хларозам. І, нават, паўторнае ўнясенне мікраэлементаў з утрыманнем цынку не дала належнага эфекту. Па гэтай прычыне не ўдалося атрымаць ураджай, на які разлічвалі. А, значыць, няма сэнсу сёлета падводзіць вынікі эксперыменту.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *