Дубровенские льноводы выполнили госзаказ

Дубровно, лён, льновод, льнозавод, госзаказ, треста, люди, результат, урожай 2011

У канцы верасня льнаводы раёна завяршылі ўборку трасты са сцелішчаў і рапартавалі аб выкананні дзяржзаказа па пастаўках ільновалакна. У цэлым па раёне, як сведчыць аператыўная інфармацыя, на льнозавод з палеткаў раёна дастаўлена 7815 тон трасты сярэднім нумарам 1.02, што ў пераводзе складае 2554 тоны льновалакна (на 4 тоны больш, чым было прадугледжана дзяржзаказам). З кожнага гектара сабрана па 11,3 цэнтнера льновалакна. Гэта самы высокі паказчык у гісторыі раёна.

Самы багаты ўраджай даўгунцу, як і ў папярэднія гады, вырасціў мехатрад льнозавода. Сярэдні збор валакна з кожнага з 1680 гектараў склаў 12 цэнтнераў. З усёй уборачнай плошчы льнозавадчане нарыхтавалі 6090 тон трасты або ў пераводзе 2013 тон валакна. Больш высокі за сёлетні збор ільносыравіны члены мехатрада льнозавода сабралі толькі ў 2009 годзе (6249 тон трасты або 2098 тон ільновалакна). Але ў той год даўгунец мехатрад льнозавода вырошчваў на 1900 гектарах.

Са зводкі бачна, што зусім нямнога майстрам паўночнага шоўку льнозавода па аддачы льнянога гектара ўступілі працаўнікі ААТ “Якубава-Агра”, дзе ўраджайнасць ільновалакна склала 11,6 цэнтнера, што на 2,6 цэнтнера вышэй, чым у мінулым годзе.

Льнозавод і ААТ “Якубава-Агра” паспяхова выканалі дзяржзаказ па пастаўках ільносыравіны. З гэтай задачай таксама справіліся льнаводы ААТ “Баброва-Агра” і “Праўда-С”, дзе з кожнага гектара сабралі па тоне валакна. Варта заўважыць, што ў гэтым годзе ў ААТ “Баброва-Агра” дасягнуты пэўны прагрэс на вырошчванні даўгунцу: валавы збор валакна ў параўнанні з мінулым годам з аднолькавай плошчы павялічыўся ў 1,5 раза.

ААТ “Каманіна” і СВФ імя Ю.Смірнова, нягледзячы на тое, што значна павялічылі збор ільносыравіны, дзяржзаказ па пастаўках валакна не выканалі. Прычым для СВФ імя Ю.Смірнова ў апошнія тры гады гэта ўжо стала традыцыяй. І не выпадкова, што па аддачы льнянога гектара гаспадарка стабільна займае апошняе месца ў раёне.

Рэзка здало сёлета пазіцыі ў ільнаводстве КУСГП “Зарубы”, якое ў папярэднія два гады было ў ліку прызёраў раённага спаборніцтва.

Нельга не звярнуць увагу на той факт, што, нягледзячы на рост ура-джайнасці льновалакна, ў большасці гаспадарак, якасць нарыхтаванай сёлета ільносыравіны значна ніжэйшая, чым у мінулым годзе. Гэта наглядна бачна са зводкі. Толькі траста, дастаўленая з палеткаў ільнозавода, была прынята нумарам вышэй за 1. У цэлым па раёне сярэдні нумар трасты ніжэйшы, чым у мінулым годзе на 0,15 нумара.

Як тлумачаць спецыялісты льнозавода, зніжэнне якасці льносыравіны выклікана тым, што з-за чэрвеньскай спякоты лён на большасці плошчаў быў нізкарослы, пашко-джаны кальцыевым хларозам. А вось на павышэнне ўраджайнасці валакна станоўча паўздзейнічалі наступныя фактары: вясной лён пасеялі па добра выраўненых палетках больш высокімі дозамі насення, што дазволіла значна павялічыць гушчыню раслін, у час уборкі выраўненасць палеткаў, а таксама тое, што лён не палёг, дазволілі павысіць прадуктыўнасць уборачных машын.

Вось такіх вынікаў працы дасягнулі льнаводы раёна ў гэтым годзе.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *