Дубровенцы встретили делегацию ветеранов войны и труда Витебского района
У рамках рэспубліканскага праекта “Пашырэнне магчымасцей пажылых людзей у прыняцці рашэнняў па пытаннях іх паўнацэннага ўдзелу ў жыцці грамадства” ў Дуброўна пабывала прадстаўнічая дэлегацыя ветэранаў вайны і працы Віцебскага раёна.
У складзе дэлегацыі былі адказны сакратар прэзідыума абласнога Савета ветэранаў Т.Я.Говарава, ганаровы грамадзянін г.Дуброўна М.П.Пашынскі, старшыня Віцебскай раённай арганізацыі ветэранаў Р.І.Ходас, старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа В.І.Бізікава, старшыня Віцебскай гарадской ветеранскай арганізацыі Г.Р. Францава.
Гасцей сустракалі на мяжы Аршанскага і Дубровенскага раёнаў удзельнікі фальклорнага калектыву Станісловоўскага Дома культуры.
Далей сустрэча праходзіла ва ўстанове культуры “Дубровенскі раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці”. На парозе культустановы гасцей з Віцебска прымалі з хлебам-соллю і прывітальнымі песнямі ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Кудзеліца”.
Адбыўся цікавы дыялог па абмену вопытам паміж гасцямі і актывам дзвюх дубровенскіх грамадскіх арганізацый — ветэранскай і таварыства Чырвонага Крыжа.
Гасцей вітала кіраўнік народнага клуба ветэранаў “Сардэчныя сустрэчы” і ініцыятыўнай групы “Цёплы дом” К.Р.Гарэлікава, якая падзялілася вопытам работы з людзьмі пажылога ўзросту, адзінокімі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, расказала гасцям пра вынікі работы ў рэалізацыі міні-праектаў “Дом без адзіноты”, “Дом”, “Цёплы дом”, “Жыватворная крыніца”.
Увазе гасцей быў прапанаваны дакументальны фільм пра гісторыю дубровенскага краю.
Іх сардэчна віталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Л.А.Дударава, старшыня раённага савета ветэранаў вайны і працы Р.С.Стальчанка, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Т.В.Кір’янава, валанцёры ТЦСАН.
У ходзе знаёмства з работай, якая праводзіцца з пажылымі людзьмі ў нашым раёне, падкрэслівалася, што садзейнічанне ў яе правядзенні аказваюць многія арганізацыі, установы, прадпрыемствы. Такое зладжанае супрацоўніцтва і ўсеагульная зацікаўленнасць забяспечваюць поспех ў рабоце з пажылымі людзьмі.
Віцебскія госці адзначылі высокі ўзровень работы, якая праводзіцца з пажылымі і адзінокімі людзьмі, людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, і запрасілі дубровенскіх удзельнікаў праектаў да сябе ў госці.
Лідзія ЧАПЯЛОВА.