Как дубровенские льноводы добились прибыльности производства?
У апошнія гады ААТ “Дубровенскі льнозавод” ад вытворчасці льновалакна атрымліваў страты.
У 2013 годзе, напрыклад, страты ад рэалізацыі льнопрадукцыі склалі 4,9 мільярда рублёў. Аналагічная сітуацыя была і на іншых ільнозаводах краіны.
— Па выніках работы за мінулы год чысты прыбытак склаў 939 мільёнаў рублёў, у той час як у папярэднім годзе атрымалі амаль 5 мільярдаў страт, — гаворыць А.Басянкоў. — Дзякуючы дзяржаўным надбаўкам у суме 5,7 мільярда рублёў на вырашчаную ўласнымі сіламі льнотрасту сярэднім нумарам вышэй 1, мы своечасова закупілі неабходную колькасць мінеральных угнаенняў, хімічных сродкаў абароны раслін, дызельнага паліва на ўвесь сезон, што дазволіла без праблем правесці ўвесь комплекс работ па вырошчванні і ўборцы ўраджаю.
Вельмі важна тое, што ў мінулым годзе ў нас была магчымасць каля 40% вырабленага льновалакна рэалізаваць на экспарт на суму 1,1 мільёна долараў. Кітайская народная рэспубліка ў нас купляе кароткае і доўгае валакно. Кошт 1 тоны валакна №3 каштуе 850 долараў, што ў пераводзе складае каля 13 мільёнаў беларускіх рублёў.
У той жа час Аршанскі льнокамбінат за такое валакно плаціць 7 мільёнаў беларускіх рублёў з улікам дзяржаўных датацый, або ў 1,8 раза менш, чым кітайскія спажыўцы.
У выніку, дзякуючы пастаўкам ільновалакна ў Кітай, палепшылася фінансавае становішча завода. У нас з’явілася магчымасць своечасова выплачваць зарплату рабочым, рабіць адлічэнні ў бюджэт, аплачваць за выкарыстаныя энергарэсурсы. Упершыню за апошнія гады мы яшчэ да Новага года разлічыліся з гаспадаркамі раёна за пастаўленую льносыравіну.
Не зніжаюцца тэмпы пастаўкі валакна на экспарт і ў гэтым годзе. За студзень-люты ў Кітай рэалізавана льнавалакна на суму 329 тысяч долараў.
Каб павысіць прадукцыйнасць працы на канвееры па выпрацоўцы валакна, увялі стымулюючыя расцэнкі за выпрацоўку звышпланавай прадукцыі.
Хачу адзначыць, што прынятых урадам краіны мер па павышэнні эфектыўнасці вытворчасці валакна недастаткова. Па-ранейшаму нізкая закупачная цана на валакно і нават з улікам дзяржаўных датацый яна ніжэй яго сабекошту.
Як вынік, у мінулым годзе ад вырошчвання і перапрацоўкі лёну атрымана 79 мільярдаў рублей страт у цэлым па раіне.
Са стратамі спрацавалі 23 льнозавода, прыбытак маюць — 14, у тым ліку і дубровенскі, хаця сума прыбытку і на нашым заводзе невялікая.
Андрэй КВІР.