Паважаныя жыхары Дубровеншчыны!
Віншуем вас з адным з самых значных святаў нашай дзяржавы — Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Для кожнага з нас Канстытуцыя стала гарантам правоў і свабод, адкрыла прастор для рэалізацыі асабістай ініцыятывы, самастойнасці і творчасці. Наша задача — шанаваць і захоўваць закладзеныя ў ёй агульнанацыянальныя аштоўнасці,
будаваць на іх аснове стабільнае, прававое, дэмакратычнае грамадства. Цвёрда ўпэўнены, што стваральная праца кожнага жыхара Дубровенскага раёна, усіх грамадзян нашай краіны дасць магчымасць яшчэ больш поўна рэалізаваць
канстытуцыйныя нормы і прынцыпы, створыць умовы, якія забяспечваюць годнае жыццё і свабоднае развіццё грамадзян Беларусі.
Поспехаў усім нам у працы, новых дасягненняў, моцнага здароўя, міру і згоды, шчасця і дабрабыту!

Анатоль ЛУКАШОЎ,
старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта.
Алена ЦІХАНАВА,
старшыня Дубровенскага раённагаСавета дэпутатаў.