Регистрируем в ГАИ мопеды и квадроциклы!

Дубровно, ГАИ, регистрация, квадроцикл, мопед

З 22 красавіка гэтага года на падставе шэрагу нарматыўна-прававых актаў, прынятых у Рэспубліцы Беларусь, уводзіцца норма, якая абавязвае грамадзян рэгістраваць у ДАІ мапеды, квадрацыклы і іншыя механічныя транспартныя сродкі з аналагічнымі тэхнічнымі характарыстыкамі і канструктыўнымі асаблівасцямі.

Больш падрабязна аб гэтым мы папрасілі расказаць старшага дзяржаўтаінспектара аддзялення ДАІ РАУС Дзмітрыя Аляксандравіча ГАРЭЛАВА.

—У адпаведнасці з палажэннем пункта 8 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 красавіка 2011 года № 443 рэгістрацыі ў ДАІ падлягаюць мапеды, квадрацыклы, іншыя механічныя транспартныя сродкі з рабочым аб’ёмам рухавіка ўнутранага згарання 50 і больш кубічных сантыметраў або максімальнай магутнасцю электрарухавіка больш за 4 кілават-гадзіны, а таксама максімальнай канструкцыйнай скорасцю руху больш за 50 кіламетраў у гадзіну і прычэпы да іх, якія прызначаны для руху па дарогах, за выключэннем мотаўсюдыходаў (чатырохкалёсных пазадарожных механічных транспартных сродкаў, якія маюць пасадку і органы кіравання матацыклетнага тыпу) і гоначных матацыклаў, якія эксплуатуюцца на закрытых тэрыторыях.

Да 1 жніўня 2011 года рэгістрацыя мапедаў у ДАІ ажыццяўляецца ў спрошчаным выглядзе. Так, пры адсутнасці праваўстанаўліваючых дакументаў на мапед, у тым ліку дакументаў завода-вытворцы і дакументаў, выдадзеных таможаннымі органамі, уласнік у заяве ўказвае абставіны яго набыцця, а рэгістрацыя ажыццяўляецца з абмежаваннямі, якія забараняюць зняцце яго з уліку на працягу трох гадоў (за выпадкам выбракоўкі) з унясеннем адпаведнага запісу у пасведчанне аб рэгістрацыі.

Пры адсутнасці на мапедзе мадэльнай таблічкі (наклейкі), якая ўтрымлівае даведку аб марцы, мадэлі і рабочым аб’ёме рухавіка, рэгістрацыя ажыццяўляецца пры прадстаўленні дакументаў, якія выдадзены вытворцам транспартнага сродку ці генеральным імпарцёрам, дылерам, дыстрыб’ютарам ці іншым афіцыйным прадстаўніком інтарэсаў вытворцы транспартнага сродку ў Рэспубліцы Беларусь, які ўтрымлівае вышэйуказаныя дадзеныя.

Рэгістрацыя мапедаў можа ажыццяўляцца на падставе актаў агляду, складзеных падраздзяленнямі ДАІ па месцы знаходжання мапеда.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *