На Дубровенщине трудятся лучшие животноводы Беларуси

Дубровно, Беларусь, Министерство сельского хозяйства и продовольствия, животноводство

Калегія Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання падвяла вынікі рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2010 годзе сярод работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый. Згодна з умовамі спаборніцтва, пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва прызнаны па 1 лепшаму працаўніку з кожнага раёна рэспублікі па ўсіх асноўных катэгорыях работнікаў жывёлагадоўлі.

Пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва сярод галоўных заатэхнікаў гаспадарак прызнана Валянціна Рыгораўна Клянавая з КУСГП імя Чарняхоўскага.

Такога ж гонару ўдастоены галоўны ветурач ААТ “Каманіна” Святлана Мікалаеўна Кантузорава, заатэхнік-селекцыянер з сельскагаспадарчага кааператыва імя Ю.Смірнова Юлія Уладзіміраўна Чарняўская, брыгадзір чыжоўскай малочнатаварнай фермы ААТ “Якубава-Агра” Алег Анатольевіч Вазьміцель, тэхнік-асеменатар кароў і цялушак з КУСГП “Арловічы” Святлана Віктараўна Юрчанка, аператар машыннага даення кароў з ААТ “Праўда-С” Людміла Анатольеўна Сухорская, даглядчык-пастух дойнага статка з сельскагаспадарчага каператыва імя Ю.Смірнова Руслан Аляксандравіч Чарняўскі, даглядчыкі па вырошчванню буйной рагатай жывёлы да шасцімесячнага ўзросту Алена Іванаўна Патапенка і Аляксандр Мікалаевіч Белавусаў з ААТ “Каманіна”, даглядчык па вырошчванню буйной рагатай жывёлы старэй шасцімесячнага ўзросту Анатолій Уладзіміравіч Кураленка з КУСГП імя Чарняхоўскага, аператар па абслугоўванню свінаматак з парасятамі Любоў Анатольеўна Кручкова, аператар па вырошчванню парасят-аддымнікаў Марыя Архіпаўна Вашчылава і аператар па адкорму свіней Мікалай Анатольевіч Сафроненкаў з Дубровенскага вытворчага ўчастка ААТ “Аршанскі КХП”.

Пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі ў суме 1,5 мільёна рублёў.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *