Паважаныя жанчыны!
Віншуем вас з Днём маці!
Гэта свята не пакідае абыякавым нікога. Віншаванні і добрыя пажаданні, якія гучаць па ўсёй краіне ў гэты дзень, шчырыя і поўныя непадробнага душэўнага цяпла, паколькі адрасаваны самаму блізкаму і дарагому на свеце чалавеку — маці. Мама дала нам жыццё. Ад мамы мы атрымалі першыя ўрокі вельмі складанай навукі — быць чалавекам. Матуліна любоў захоўвала нас, калі мы рабілі першыя нясмелыя крокі ў гэтым свеце, і застаецца з намі. Жанчына, якая зведала шчасце мацярынства, набывае асаблівую мудрасць. Яна датыкаецца да самых глыбінных таямніц быцця, і гэта надае ёй сілу, здольную супрацьстаяць любым вятрам лёсу.
Глыбокапаважаныя мамы! Прыміце наш нізкі паклон і сардэчную падзяку за велізарны свет, які вы нам падарылі, за сілы, укладзеныя ў нас! Хай нашы лёсы і ўчынкі прыносяць вам толькі радасць і гонар за сваіх дзяцей! Дарагія будучыя мамы! Хай доўгачаканы момант нараджэння вашага дзіцяці будзе для вас лёгкім і радасным, і хай любоў і адданасць блізкіх захоўвае вас ад усіх бед! Моцнага вам здароўя, шчасця, дастатку ў доме і дабрабыту ў сям’і!
Анатоль ЛУКАШОЎ,
старшыня Дубровенскага райвыканкама
Алена ЦІХАНАВА,
старшыня Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў