Работников сельского хозяйства поздравляем с профессиональным праздником

Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!
Ад усёй душы віншуем вас і ўсіх жыхароў Дубровенскага раёна з гэтым прафесійным святам!

Самых шчырых слоў удзячнасці заслугоўваюць працаўнікі палёў і фермаў, кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак. У гэты дзень асаблівыя словы віншаванняў і ўдзячнасці адрасуюцца людзям сталага ўзросту, якія ўсё жыццё адпрацавалі ў сельскай гаспадарцы. Менавіта яны перадавалі свой вопыт і майстэрства маладому пакаленню работнікаў аграпрамысловага комплексу. Ваша праца, ваша самаадданасць заслугоўваюць захаплення і вялікай павагі. Віншуем усіх, хто ад цямна да цямна, без выхадных дзён і адпачынку працуе на зямлі, вырошчвае хлеб і агародніну, пастаўляе на наш стол малако, мяса і іншыя прадукты харчавання. Прафесійнае свята вы сустракаеце добрымі  працоўнымі дасягненнямі. Дзякуй за вашу цярплівасць, працалюб­ства, шчырую любоў да роднай зямлі, за адданасць сваёй справе. Шчыра жадаем, каб ваша сумленная праца была вам у радасць і забяспечвала вам дастойнае жыццё. Шчасця, дабрабыту і дастатку вам і вашым сем’ям!

Анатоль ЛУКАШОЎ,
старшыня Дубровенскага  райвыканкама.
Алена ЦІХАНАВА,
старшыня Дубровенскага раённага Савета Дэпутатаў. 

 

Уважаемые труженики села, работники агропромышленного комплекса Дубровенского района!
Сердечно поздравляю вас с профессиональным праздником — Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности!

Ваш высокий профессионализм, самоотдача и преданность избранному делу заслуживают уважения и признания. Низкий поклон всем работникам сельского хозяй­ства и перерабатывающей промышленности и особенно ветеранам, передовикам производства за ваш самоотверженный и добросовестный труд.
Желаю всем, кто трудится на земле, крепкого здоровья, достатка, благоприятной погоды и успехов во всех начинаниях!

Александр ДУБОВ,
депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь.

 

Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

Прыродная мудрасць працаўнікоў вёскі, беражлівае стаўленне да зямлі-карміцелькі, працавітасць, стойкасць і цярпенне заслугоўваюць усеагульнай павагі. Мы ўдзячныя ўсім работнікам сельскагаспадарчай вытворчасці, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню, пенсіянерам, якія працягваюць працаваць. Велізарнае ўсім дзякуй за добрасумленную працу і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэтаў. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця і дабрабыту, невычэрпнай ба­дзёрасці і энергіі, новых поспехаў ва ўсіх справах і добрых пачынаннях!

Дубровенскі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.