Священнослужители православной и католической конфессий поздравляют верующих Дубровенщины с Пасхой
Радуймася, хрысціяне!
Дарагія вернікі каталіцкага веравызнання!
Дарагія браты і сёстры!
Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!
Уваскрасенне Езуса Хрыста дае нам вялікую радасць, умацоўвае нашу веру, надзею і любоў да Бога і бліжняга. Паслухмяныя нашай веры ў Езуса Хрыста, Пераможцу граху і смерці, хочам ісці па дарогах штодзённага жыцця, якія вядуць нас да Бога. Няхай наша вера будзе для нас крыніцай моцы ў жыццёвых клопатах і перажываннях, крыніцай Божай любові, якая перамяняе свет.
Сведчанне нашай веры ў Езуса Хрыста няхай дапаможа паверыць у Божую любоў усім, хто страціў веру і адвярнуўся ад Бога, спадзеючыся толькі на ўласныя сілы. Няхай моц Уваскрослага Пана дасць новыя сілы усім, каму вельмі цяжка ў жыцці, хто пакутуе целам і душой, асабліва людзям хворым, адзінокім, пакінутым, вязням і ўсім, хто патрабуе малітвы і духоўнай падтрымкі. Няхай Свята Уваскрасення Пана з’яднае усіх хрысціян гімнам праслаўлення Бога спевам, малітвай і нашым пабожным жыццём.
Усім жадаю вялікай пасхальнай радасці ў Свята Вялікадня і ў штодзённым жыцці і вялікага дабра, якое нясе ў нашае жыццё Уваскрасенне!
З малітвай і святочнымі пажаданнямі
ксёндз Уладзімір Шымковіч.
Христос воскресе!
Дорогие братья и сестры!
Позвольте всех вас поздравить с Пасхой Христовой,
со Светлым Христовым Воскресением!
Оно называется светлым, потому, что излучает свет Христовой веры, цель которой, чтобы каждый человек пребывал в Пасхальной радости, которая возникает в сердце человека от общения со Христом-Богом. Поэтому не только в этот замечательный день, но и во всей нашей жизни от всей души всем нам желаю этой Пасхальной радости.
Пусть Христос будет со всеми нами. Христос воскресе!
Благочинный церквей Дубровенского района,
иерей Вячеслав КОЗЛОВ.