Белорусские писатели встретились с маленькими дубровенцами

Дубровно, библиотека, встреча, белорусские писатели, Трофимовы, Вожык, сакович, дети

28 кастрычніка 2011 г. работнікамі аддзела маркетынгу Цэнтральнай раённай бібліятэкі была арганізавана сустрэча з пісьменнікамі Паўлам Саковічам, Галінай і Сяргеем Трафімавымі. Усе яны – ураджэнцы горада Орша, людзі творчыя, натхнёныя, кожны з іх — цікавая асоба са значнымі літаратурнымі дасягненннямі. Хацелася б крыху расказаць пра кожнага з пісьменнікаў.

Творчасць Паўла САКОВІЧА атрымлівае добрыя адзнакі з боку літаратурных крытыкаў, адзначана ўзнагародамі розных узроўняў. Ён вядомы як аўтар прозы, паэзіі, сатыры і гумару, твораў для дзяцей. 24 мая пісьменнік адзначыў сваё 70-годдзе. Да гэтай даты выйшла кніга “Князь-карась”. Павел Паўлавіч сябруе з часопісам “Вясёлка”. Зараз працуе ў аддзеле літаратуры рэдакцыі альманаха сатыры і гумару “Вожык”.

Дубровно, библиотека, встреча, белорусские писатели, Трофимовы, Вожык, сакович, дети

Галіна і Сяргей ТРАФІМАВЫ — аўтары больш 120 кніг: вучэбнікаў і вучэбных дапаможнікаў па курсу “Здаровы лад жыцця”, хрэстаматый, рабочых сшыткаў, метадычных распрацовак і дзіцячых кніг.

Але вернемся да мерапрыемства. Гледачамі яго былі навучэнцы 4-6 класаў. Першым выступіў Павел Саковіч, які крыху расказаў пра свой творчы і жыццёвы шлях. Потым пісьменнік прачытаў гумарыстычныя вершы. Вельмі спадабаліся слухачам загадкі Паўла Саковіча. Самаму актыўнаму вучню пісьменнік падарыў выпуск альманаха “Вожык”. Напрыканцы свайго выступлення Павел Паўлавіч даў інфармацыю пра тое, што альманах “Вожык” аб’явіў конкурс-віктарыну. У ёй могуць удзельнічаць як дзеці, так і дарослыя. Пытанні віктарыны надрукаваны ніжэй..

Выступленне Галіны і Сяргея Трафімавых праходзіла ў форме гульнёвай праграмы. Пісьменнікі ў забаўляльнай форме прадставілі цікавыя кнігі з пазнавальнай серыі «Рассказы Деда Природоведа», якія прызначаны для малодшых школьнікаў. Герой гэтых кніг, Дзед Прыродазнаўца, запрашае юных чытачоў у падарожжа да таямніц прыроды, прапануе паўдзельнічаць у інтэлектуальнай “размінцы” – выканаць розныя займальныя заданні, пагуляць у захапляльныя гульні.

Дубровно, библиотека, встреча, белорусские писатели, Трофимовы, Вожык, сакович, дети

Мерапрыемства захапіла ўсіх прысутных: як дзяцей, так і дарослых. Яшчэ доўга пасля заканчэння сустрэчы адбывалася размова пісьменнікаў з дарослымі, якія прысутнічалі на мерапрыемстве. Жадаючыя набылі кнігі з памятнымі надпісамі пісьменнікаў.

Вельмі прыемна і радасна паведаміць чытачам, што фонды дзіцячай і цэнтральнай раённай бібліятэк папоўніліся кнігамі Паўла Саковіча, Галіны і Сяргея Трафімавых. Большую частку гэтых кніг пісьменнікі падарылі бібліятэцы.

Калі ласка, паважаныя чытачы, прыходзьце да нас, знаёмцеся з новымі паступленнямі і творчасцю нашых беларускіх пісьменнікаў-сучаснікаў!

Пытанні літаратурнай віктарыны

1. Дзе нарадзіўся “Вожык” і як ён называўся раней?
2. Які круглы юбілей адзначае “Вожык” сёлета?
3. Назавіце двух выдатных байкапісцаў, якія былі галоўнымі рэдактарамі “Вожыка”.
4. Ці ёсць сярод галоўных рэдактароў “Вожыка” жанчына?
5. Хто — першы рэдактар газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”?
6. Калі газета-плакат “Раздавім фашысцкую гадзіну” пераўтварылася ў часопіс “Вожык”?
7. Хто стаў першым рэдактарам часопіса “Вожык”?
8. Назавіце прозвішчы галоўных рэдактароў “Вожыка”.
9. Назавіце найбольш папулярныя жанры, якія выкарыстоўвае “Вожык”.
10. Як называюцца даносы, што пішуць паэты адзін на аднаго?
11. Творы якога “сумнага” жанру друкуюцца ў “Вожыку”?

Жадаючыя прыняць удзел – дасылайце, калі ласка, адказы на пытанні на адрас: г. Дуброўна, вул. Паштовая, д. 6 “А” або e-mail: marketing_dub@mail.ru з паметкай “На конкурс”.

Удзельнічаць могуць усе жыхары г. Дуброўна і Дубровенскага раёна. Вялікая просьба да будучых удзельнікаў віктарыны – разборліва пісаць прозвішча, імя, імя па бацьку, дамашні адрас. Калі ўдзельнікі віктарыны – вучні, то, калі ласка, дадаткова пазначце клас і школу, дзе вучыцеся. Узнагароджваць пераможцаў будзе рэдакцыя альманаха “Вожык”. Мяркуецца, што ў 1 квартале 2012 года Павел Паўлавіч Саковіч прыедзе са сваімі калегамі, каб узнагародзіць пераможцаў.

А.Ю.ЯКАВЕНКА,
намеснік дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *