Акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!» адбылася ў Дубровенскім раёне
Дзень Канстытуцыі — гэта дзяржаўнае свята, якое кожны год адзначаецца ў Беларусі 15 сакавіка. Асноўны закон краіны вызначае асновы дзяржаўнай улады і грамадскага жыцця, гарантуе асноўныя правы і свабоды грамадзян, вызначае асновы дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, а таксама з’яўляецца важным фактарам для фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці і нацыянальнай самабытнасці грамадзян Беларусі.
У мінулым годзе мы сустракалі гэты дзень пад знакам адноўленай Канстытуцыі. Усім грамадствам была праведзена вялікая работа па абмеркаванні праекта змяненняў у Асноўны закон краіны, кожны неабыякавы беларус мог выказаць свае меркаванні і пажаданні. Рэспубліканскі рэферэндум паказаў, што грамадзяне Беларусі адзіныя ў імкненні будаваць грамадства па цывілізаваных і ўзважаных прынцыпах і ўчынках. Беларусы зрабілі свой выбар, дэманструючы грамадзянскую сталасць, прыхільнасць да мірнага, творчага, эвалюцыйнага развіцця краіны. Захоўваючы асновы суверэннай дзяржавы, якая гарантуе сацыяльную абарону грамадзян, мы палепшылі інстытут дэмакратыі і стварылі сістэму кіравання, якая вырашае праблемы нашага часу. У Асноўным законе зменены 83 артыкулы, з’явіліся 11 новых.
Канстытуцыя запусціла механізм абнаўлення ў цэлым палітычнай сістэмы нашай краіны: істотна змянілася выбарчае заканадаўства. З’явіўся шэраг новых заканадаўчых актаў: аб Усебеларускім народным сходзе, аб асновах грамадзянскай супольнасці.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адзначаў, што адноўленая Канстытуцыя накіравана ў будучыню: «Мы адкрываем новы раздзел нашай гісторыі — гісторыі сучаснай, накіраванай у будучыню Беларусі. Умацоўваючы прававы фундамент грамадства, ствараем для наступных пакаленняў надзейны механізм аховы адвечных каштоўнасцей, нацыянальнай памяці і традыцыйнага ўкладу жыцця», — падкрэсліў беларускі лідар.
Менавіта таму галоўныя героі гэтага дня 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты, якім урачыста ўручаюць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Атрыманне пашпарта падкрэслівае пераход падлеткаў у дарослае жыццё, дае магчымасць лепш усвядоміць, што цяпер яны сталі паўнапраўнымі грамадзянамі Беларусі, адказнымі перад ёй і яе законамі.
«Акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», якая праводзіцца штогод па ініцыятыве БРСМ, накіравана на фарміраванне ўсвядомленага пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму ў моладзі, дае магчымасць юнакам і дзяўчатам адчуць сувязь з краінай, убачыць, якая асаблівая ўвага на дзяржаўным узроўні ўдзяляецца маладому пакаленню грамадзян краіны. А яна, сапраўды, значная: у нашай краіне створаны ўсе неабходныя ўмовы для ўсебаковага развіцця кожнага маладога чалавека, яго інтэлектуальных якасцей, творчых і фізічных здольнасцей.
Спадзяюся, што маладое пакаленне ў бліжэйшым будучым будзе з высокім пачуццём грамадзянскасці і патрыятызму ўносіць дастойны ўклад у развіццё сваёй краіны — Рэспублікі Беларусь, — адзначыў старшыня Анатоль Лукашоў, старшыня Дубровенскага райвыканкама. — Сення, у Дзень Канстытуцыі, сардэчна віншую ўсіх жыхароў Дубровеншчыны. І хачу пажадаць, каб мы, грамадзяне Беларусі, бераглі ў сябе і выхоўвалі ў дзяцей павагу да гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа і любоў да родных мясцін у мірнай і стваральнай працай ўмацоўвалі і развівалі нашу родную краіну».
У гэтым годзе 10 юных дубровенцаў сталі ўдзельнікамі акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!», акрамя таго 15 юнакоў і дзяўчат атрымалі білеты АА “БРСМ».
Патрыятычная ініцыятыва была прапанавана БРСМ у 2004 годзе. За гэтыя гады яна набыла шырокую папулярнасць сярод моладзі і па праву лічыцца адной з важных традыцый нашай краіны. Толькі па лініі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў гэтым годзе адбудзецца каля 150 уручэнняў з удзелам больш як 3,1 тыс. чалавек.
Алена КАРСАКОВА.
Фота аўтара.